bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Саннікаў: Мая задача на выбарах - змена ўлады ў Беларусі

Аўтар: I 30 жніўня 2010 г. 16:27 I Каментарыі (0)
Image 23002

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў ставіць сабе за мэту змену ўлады і палітычнага рэжыму ў краіне.

«Па сутнасці, мы не ўдзельнічаем у выбарах. У Беларусі няма выбарчых кампаній, якія мы бачым у нашых суседзяў, калі прэзідэнты мяняюцца, а грамадства рухаецца наперад. Нягледзячы на гэта, мы робім дзеянні, накіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі», - сказаў палітык.

Сённяшні перыяд Андрэй Саннікаў лічыць «вельмі небяспечным для краіны». «Калі не будзе зменаў, нават страшна падумаць, што адбудзецца з Беларуссю», - заявіў ён.

Апазіцыі, на яго думку, варта адысці ад стэрэатыпаў. «Казаць пра тое, што ў нас ёсць нейкія апаненты, акрамя Лукашэнкі, проста не варта. Трэба засяродзіцца на тым, як наблізіць перамены. Яны магчымыя, рэальныя і могуць адбыцца на працягу бліжэйшага паўгода», - перакананы Саннікаў.

Ён упэўнены, што на хуткіх выбарах праціўнік Лукашэнкі зможа перамагчы. «Сітуацыя для Беларусі цяпер унікальная: найглыбейшы эканамічны крызіс, адсутнасць у ўлады рашэння звязаных з ім праблемаў. Рознагалоссі ва ўрадзе, кіраўніцтве толькі падкрэсліваюць, наколькі глыбокі гэты крызіс. Да таго ж змянілася роля Расеі, не заўважаць якую і не выкарыстоўваць для змены сітуацыі нельга», - лічыць палітык.

Паводле словаў Саннікава, яго прэзідэнцкая стратэгія заснаваная на «арыентацыі на Еўразвяз, удзел у ім, а таксама стратэгічнае партнёрства з Расеяй».

Менавіта ў адстойванні такой пазіцыі палітык бачыць «заклад і формулу поспеху». «Іншыя прэтэндэнты кажуць, што з Расеяй немагчыма дамаўляцца, што трэба змагацца і з нейкім пракрамлёўскім кандыдатам. Зараз іншая сітуацыя, іншая дынаміка яе развіцця. Трэба гэтую дынаміку заўважаць, аналізаваць і ў адпаведнасці з ёй дзейнічаць», - перакананы Саннікаў.

Сёння, адзначыў ён, «Расея змяніла сваю пазіцыю». «Яна пасылае сігналы: мы з Лукашэнкам не будзем мець справу, будзем мець справу з новым кіраўніцтвам Беларусі. На мой погляд, усё пра гэта кажа. Ад нас, ад народа Беларусі залежыць, якім будзе гэтае кіраўніцтва», - заявіў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Крынiца: БелаПАН
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Что мешает оппозиции добиться успеха?

Авторитарный режим
Отсутствие системного подхода
Бездействие и инертность
Далёкость от народа
Неумение сформулировать привлекательную альтернативу
Дефицит героев
Оппозиция в сговоре с властью
Состояние общества («народ хворы»)
Пассивность заинтересованных в переменах граждан
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл