SOS!
«Абітурыенты з нізкімі баламі ў сертыфікатах (2, 3, 4, 5 і 6 балаў) змаглі стаць нашымі студэнтамі»
Мы звярталі ўвагу на той факт, што хутка ў школе не застанецца сапраўдных прафесіяналаў, яны вымушаны сыходзіць з навучальных устаноў, бо настаўнікам мала плацяць, а прэстыж прафесіі катастрафічна падае. І што самае жахлівае: у школу могуць прыйсці сапраўдныя невукі. Сёння стаць студэнтамі педагагічных вузаў лёгка могуць учарашнія троечнікі і нават двоечнікі; прахадны бал у педагагічныя ВНУ краіны не проста нізкі, а катастрафічна нізкі.
Напярэдадні новага навучальнага года гэтую праблему ўзняў рэктар вядучай педагагічнай ВНУ краіны — Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Танка Пётр Кухарчык, выступаючы на гарадскім педагагічным форуме.
— Мяркую, усім удзельнікам педагагічнага форуму вядомы выпадкі, калі маладыя настаўнікі прыступаюць да прафесійнай дзейнасці, не маючы дакладнага ўяўлення ні пра спецыфіку адносін як асаблівага віду ўзаемадзеяння людзей, ні пра асаблівасці пісьменнага маўлення, ні пра стылістыку мовы, — цытуе Пятра Кухарчыка газета "Звязда". — У кастрычніку 2008-га і 2009 гадоў у нас ва універсітэце праводзіўся эксперымент, у якім былі задзейнічаны больш як 1,5 тысячы студэнтаў першага курса нефілалагічных спецыяльнасцяў. Яго сутнасць заключалася ў напісанні звычайнай школьнай дыктоўкі (крыху менш за дзве сотні слоў). І, прызнаюся, вынікі эксперымента насцярожылі і ў пэўнай ступені азадачылі кіраўніцтва нашага універсітэта. Сярэдні бал дыктоўкі па дзесяцібальнай шкале склаў па рускай мове 2,8 бала і па беларускай — 4,3 бала. У асобных работах нашых студэнтаў налічвалася да 36 памылак! Кідалася ў вочы неадпаведнасць балаў школьнага атэстата, сертыфіката і дыктоўкі. Таму ў нас паўстае заканамернае пытанне: а ці трэба выдаваць сертыфікаты ўсім абітурыентам? Магчыма, трэба ўстанавіць пэўныя абмежаванні для прэтэндэнтаў на студэнцкі білет? Хачу дадаць, што сёлета тэсты па рускай мове абітурыенты напісалі горш, чым тэсты па замежных мовах. І абітурыенты з нізкімі баламі ў сертыфікатах (2, 3, 4, 5 і 6 балаў) змаглі стаць нашымі студэнтамі. Пагадзіцеся, тут ёсць над чым паразважаць і школьным настаўнікам, і выкладчыкам ВНУ. Трэба разам шукаць выйсце з гэтага становішча...
Аттестат с тремя ошибками
Петр Кухарчик в своем выступлении привел несколько конкретных фактов. Например, рассказал, какие ошибки в диктантах по русскому языку допускают студенты Педуниверситета в словах "аттестат", "сертификат", "балл":
Аттестат — оттестат, отестат, аттистат, аттцестат.
Сертификат — сиртефикат, сертефекат, сертифекат.
Балл — бал, ббал.
Кроме того, ректор показал, какая разница между оценкой в школьном аттестате, результатом ЦТ и оценкой за диктант у будущих учителей:
Image 22892





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне