ПАМЯЦЬ
Помнік Караткевічу з'явіцца ў Кіеве ў гэтым годзе?
Пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны мяркуе, што пытанне пра месцы ўзвядзення помнікаў Уладзіміру Караткевічу і Піліпу Орліку вырашыцца ў кастрычніку.
Дыпламат выказаў надзею на тое, што сама пастаноўка гэтага пытання паскорыць вырашэнне праблемы, якое зацягнулася. "Бо бакі абяцалі паставіць у Кіеве помнік Караткевічу, а ў Мінску — Орліку да канца 2010 года. Аднак дагэтуль ідзе абмеркаванне месцаў устаноўкі і вырабу гэтых помнікаў", — сказаў пасол.
Галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Беларусі Людміла Назарава ўдакладніла, што помнік Караткевічу плануецца ўзвесці ў Кіеве на вуліцы Міхайлы Кацюбінскага, каля будынка пасольства Беларусі. Аўтарамі помніка з'яўляюцца беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня, а таксама архітэктар Аляксандр Корбут.
Працы па стварэнні помніка знаходзяцца ў завяршальнай стадыі і ідуць у планавым рэжыме, адзначыла Назарава. Помнік уяўляе сабой бронзавую кампазіцыю вышынёй тры метры. Караткевіч паказаны ва ўвесь рост на фоне разгорнутай кнігі з цытатай з яго твора.
Месца ўстаноўкі помніка Орліку ў Мінску пакуль не вызначана, паведаміла прадстаўнік Мінкультуры.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне