Мілінкевіч не будзе ўдзельнічаць у выбарах
Лідэр Руху «За Свабоду» мае намер абвесціць пра адмову бліжэйшымі днямі.
Аляксандр Мілінкевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Па афіцыйных звестках, ён заняў другое месца з больш чым 6% галасоў. Па звестках незалежных сацыёлагаў, ён сапраўды быў другім паводле папулярнасці, але ягоная падтрымка дасягала 18%.
Найхутчэй, што большасць сяброў каманды Мілінкевіча падтрымае на выбарах Алеся Міхалевіча.
Ад правацэнтрысцкіх сілаў вылучаныя таксама кандыдатуры намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Асобна вядзе сваю кампанію каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаваць
сяргей-пінск (1.09.2010 14:46)
Ён памёр! памёр як палітык! Памёр назаўсёды! Хлусню і любоў да вялікіх палітычных грошаў беларускі народ ня даруе...
игорь (2.09.2010 16:56)
Давно пора! Милинкевич Лукашенко не конкурент. Даже, если бы А.Лукашенко отказался от участия в выборах, популярность Милинкевича среди гегемона осталась бы на уровне председателя райисполкома.
Дадаць каментарый