Штабы Віталя Рымашэўскага створаны ў 32 гарадах Беларусі
Прэтэндэнт на прэзідэнцтва ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі скончыў аб’езд усіх рэгіёнаў Беларусі.
Пачынаючы ад 24 ліпеня Віталь Рымашэўскі аб’ехаў больш за 30 гарадоў Беларусі дзеля падрыхтоўкі перадвыбарчай кампаніі, паведамляе Прэсавая служба БХД.
У кожным горадзе палітык праводзіў сустрэчы з актывам БХД, прадстаўнікамі цэркваў і грамадскіх арганізацыі, моладзю. Таксама Рымашэўскі прымаў удзел ва адукацыйных семінарах для лідэраў Партыі.
Па выніках аб’езду перадвыбарчыя штабы Віталя Рымашэўскага на сёння створаны ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Воршы, Коханава, Шаркаўшчыне, Докшыцах, Мёрах, Паставах, Лепелі, Глыбокім, Магілёве, Бабруйску, Асіповічах, Клічаве, Горках, Гомелі, Калінкавічах, Мазыры, Светлагорску, Буда-Кашалёва, Рэчыцы, Берасці, Баранавічах, Кобрыне, Гародне, Лідзе, Свіслачы, Мастах, Ваўкавыску, Слоніме, Менску.
Да пачатку прэзідэнцкай кампаніі БХД плануе стварыць перадвыбарчыя штабы Рымашэўскага яшчэ не менш як у 20 гарадах краіны.
Нагадаем, 12 верасня ў Менску адбудзецца перадвыбарчая канферэнцыя і рэгістрацыйны з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Апроч пытання рэгістрацыі там будзе зацверджана перадвыбарчая стратэгія і палітычная платформа ў кампаніі 2010-2011 гадоў, а таксама прынята канчатковае рашэнне адносна вылучэння Віталя Рымашэўскага ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
Дадаць каментарый