bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №136-137 (3266-3267) - "ПАЗІЦЫЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПАЗІЦЫЯ

Тэрыторыя генацыду, або Дзе дзеліся мільёны людзей, якіх потым недалічыліся народы

Аўтар: I 31 жніўня 2010 г.

У ХХ стагоддзі таталітарныя рэжымы Расіі і Нямеччыны забілі дзесяткі мільёнаў людзей мірнага насельніцтва. У Нямеччыне гэта рабілі ў канцэнтрацыйных лагерах смерці і часткова ў працоўных лагерах. У Савецкім Саюзе забівалі ў цёмных лясах, у падвалах НКВД, у прыстасаваных пад турмы беларускіх крэпасцях і замках. Забойствы былі строга засакрэчаны, і да 1988 года пра іх амаль ніхто не ведаў. Афіцыйна саветы прызналі ГУЛАГ, і гаворка была толькі пра яго. Але ГУЛАГ было сістэмай працоўных лагераў. Пытанне: дзе дзеліся мільёны людзей, якіх потым недалічыліся народы?

Расійскі камунізм трымаўся на НКВД і на хлусні. Але ў 80-х гадах хлусня лопнула, і камунізм абваліўся. Тым часам колькасць забітых у СССР дакладна не падлічана да гэтага часу. Называюць лічбу ад 5 да 70 мільёнаў чалавек і нават больш.

Істотна, аднак, іншае. За часы камуна-савецкай акупацыі (да смерці Сталіна ў 1953 годзе) і за часы нямецка-фашысцкага нашэсця Беларусь і ў цэлым Усходняя Еўропа (акрамя Расіі) былі тэрыторыяй найбольш жорсткіх масавых забойстваў і вырабленага генацыду з абодвух бакоў. Гэтая тэма пачала нарэшце даследавацца і на Захадзе. Цімаці Снайдэр (амерыканскі даследчык Халакоста) сцвярджае, што эпіцэнтр масавых забойстваў сярэдзіны ХХ стагоддзя ляжыць у Беларусі, Украіне і Польшчы — на тэрыторыі, якую і Гітлер, і Сталін хацелі расчысціць ад насельніцтва для рэалізацыі сваіх геапалітычных праектаў.

Крыніца: http://www.learntoquestion.com/resources/database/archives/003384.html

У Расіі падчас Другой сусветнай вайны ад рук немцаў загінуў кожны дваццаць пяты цывільны жыхар, ва Украіне і ў Польшчы — кожны 10-ы; тым часам у Беларусі — кожны пяты. Пасля вайны савецкія камуністы называлі лічбу — “кожны чацвёрты”, негалосна дадаўшы сюды тых забітых беларусаў, якіх знішчылі самі перад вайной. Але, калі падлічыць беларускія ахвяры, забітыя камуністамі з 1917 года, і скласці іх з ваеннымі, то атрымліваецца жахлівы лік — каля паловы цывільнага насельніцтва Беларусі.

Тое ж самае даводзіць Цімаці Снайдэр, сцвярджаючы, што “нямецкія войскі ў 1941—1944 гадах, морачы голадам савецкіх ваеннапалонных, душачы газам яўрэяў, расстрэльваючы мірных жыхароў падчас антыпартызанскіх акцый, ператварылі Беларусь у мясцовасць з найвышэйшай смяротнасцю ў свеце. Палова жыхароў Савецкай Беларусі на працягу Другой сусветнай вайны была забіта ці гвалтам выселена; нічога падобнага нельга сказаць ні пра адну іншую еўрапейскую краіну”.

У гэтай сувязі брытанскі даследчык злачынстваў таталітарызму Марк Мазовер (на якога спасылаецца Снайдэр) адзначыў, што калі Еўропа была ў той час “змрочным кантынентам”, то Украіна і Беларусь — “сэрцам змроку”, уяўлялі суцэльны могільнік.

Тым не менш рускім (у адрозненне ад немцаў) удавалася даволі глыбока схаваць сведчанні і інфармацыю пра генацыд у Беларусі і ва Украіне, прыкрываючыся тэрмінам “сталінскія рэпрэсіі”, ГУЛАГам і развенчаным “культам асобы Сталіна”.

У 1988 годзе змову маўчання ўзарвала адкрыццё Курапатаў пад Мінскам. Потым была выяўлена Біківня пад Кіевам, пачалі друкавацца звесткі пра Галадамор ва Украіне, з’явіліся новыя адкрыцці ў Беларусі. Мне вядома больш за дзесятак расстрэльных месцаў вакол Мінска і нават у цэнтры беларускай сталіцы. Горад-магіла, што стаіць на касцях і сімвалізуе нашу гісторыю.

Як гэта ўсё сталася — застаецца ў памяці пакаленняў (якая, на жаль, знікае). Даследуючы Курапаты, Лошыцу і іншыя мясціны ў Мінску, удалося высветліць шмат уражваючых фактаў. Але найперш я стараўся знайсці і апытаць сведкаў, разумеючы, што час няўмольны і трэба спяшацца.

Усе сведкі адзначалі, што кожную ноч па гарадах і вёсках ездзілі крытыя машыны-фургоны НКВД (“хапуны”) і забіралі людзей. Сведка Таццяна Вікенцеўна Матусевіч (1906 года нараджэння) з вёскі Зялёны Луг, хата якой стаяла пры дарозе на Курапаты, успамінала, што перад вайной на расстрэл вазілі цэлымі днямі без перапынку, машына за машынай. У гэты час, сведчыла Матусевіч, “хапун” НКВД ноччу прыехаў у іхнюю вёску і забраў 25 чалавек. Людзям не было куды дзецца і куды ўцякаць, бо ўсюды ездзілі фургоны і ўсюды хапалі. Ацалелыя сведчылі, што спалі не распранаючыся, чакаючы, што прыедуць забіраць.

Высветлена, што большасць людзей не разумелі, чаму іх забіраюць і чаму забіваюць. Літаральна ўсе сведкі з навакольных вёсак ля Курапатаў, якія на працягу пяці гадоў (з 1937-га па 23 чэрвеня 1941 года) кожны дзень і ноч чулі крыкі і словы людзей, якіх расстрэльвалі, а таксама тыя, хто бачыў працэс расстрэлу, — літаральна ўсе адзначалі, што перад смерцю, перад расстрэльнай ямай усе задавалі сваім катам адны і тыя ж пытанні: “За што?”, “За што, у чым мая віна?”, “Скажыце, за што?”.

Гэта паказвае на тое, што іх расстрэльвалі без суда. Ці ў іншым выпадку завозілі ў суд, дзе аб’яўлялі толькі прысуд, судовага разбіральніцтва не было. Дый немагчыма было пры тым канвееры смерці.

Сведка Галіна Сцяпанаўна Жукоўская з Мінска расказала мне, што калі ноччу фургон забраў яе бацькоў, назаўтра яна кінулася ў НКВД даведацца, што з імі і за што забралі. У калідорах і ў двары НКВД было мноства людзей і дзяцей, такіх, як яна. Ёй прыйшлося некалькі сутак стаяць у чарзе да следчага і нават начаваць у гэтай чарзе на падлозе ў калідоры. Следчы ўсім адказваў адно і тое ж (нават у спісы не глядзеў): “Десять лет без права переписки”. Потым Жукоўская даведалася, што бацькоў расстралялі ў Курапатах. Усё, што казалі следчыя, было звычайнай рускай хлуснёй. Усіх схопленых расстрэльвалі, але сваякам манілі, каб людзі не ведалі, што адбываецца. І машына смерці круцілася далей.

Акрамя таго, шырока практыкавалася пазасудовае вынясенне прысуду, які рабілі так званыя “тройкі” — гэта кампанія з трох партыйных функцыянераў, якіх прызначала камуністычнае кіраўніцтва і надавала ім права выносіць смяротныя і іншыя прысуды схопленым людзям.

Шмат якія беларусы не знаходзілі ніякага рацыянальнага тлумачэння таму, што адбывалася. Сведка Надзея Апанасаўна Мікуліч (настаўніца з калякурапацкай вёскі Цна) расказвала мне, што калі НКВД прыехаў у яе вёску Малышэвічы пад Слуцкам, то забралі яе бацькоў і яшчэ мноства сялян і настаўнікаў. Сярод іншых схапілі шасцідзесяцігадовую жанчыну Марылю Шпак. Яна была непісьменная і абсалютна глухая, жыла адна ў пограбе (склепе) у страшэннай беднасці, нават хаты сваёй не мела. Яе катавалі жорстка і з “творчай” выдумкай: сыпалі ў горла пясок, дамагаліся ад яе нейкіх прызнанняў. Потым, наздзекваўшыся ўволю, стукнулі па галаве і забілі.

Тыя беларусы, што засталіся жыць, не разумелі зместу такіх паводзін з боку энкавэдзістаў. Неразуменне выяўлялася, як правіла, сярод людзей, якія ўспрымалі савецкую ўладу не як расійскую акупацыю, а як сваю савецкую беларускую ўладу (фармальна яно так выглядала). З гэтай жа прычыны такія людзі схільныя былі верыць камуністычнай прапагандзе пра барацьбу з “ворагамі народа”, “дыверсантамі”, “трацкістамі” — усім тым выдумкам, што служылі прыкрыццём для генацыду беларусаў.

Калі нямецкія фашысты забівалі яўрэяў, усе яўрэі ведалі і разумелі, што іх забіваюць за тое, што яны яўрэі. Немцы пра гэта адкрыта казалі. Калі энкавэдзісты забівалі беларусаў, беларусы не ведалі, чаму, і задавалі пытанне: “За што?” Наш народ не мог усвядоміць сэнс генацыду, не мог зразумець, што іх забіваюць за тое, што яны беларусы, бо забойцы нічога не казалі альбо казалі нешта незразумелае пра “ворагаў народа” ды “шпіёнаў”.

Вынішчэнне людзей у Беларусі расійскімі бальшавікамі было рацыянальна і адміністрацыйна прадумана, адбывалася метадычна і пад строгім кантролем Масквы. На кожны год у Маскве ствараўся план для кожнай адміністрацыйнай тэрыторыі ў Беларусі на пастаўку адпаведнай колькасці “ворагаў народа”. Гэта не было асаблівай таямніцай, бо амаль у кожным міністэрстве быў створаны Аддзел ГУЛАГа, задача якога заключалася ў тым, каб паставіць запланаваную колькасць людзей за калючы дрот на патрэбы эканомікі сацыялізму. Таямніцай была толькі запланаваная колькасць забойстваў.

Гэтым планам валодала выключна Масква і выключна кіраўніцтва НКВД. Пракуроры, следчыя і суддзі ў Беларусі, якія недастаткова шмат выносілі смяротных прысудаў, самі траплялі пад расстрэл. Канвеер смерці працаваў бязлітасна. Наркама ўнутраных спраў НКВД БССР Аляксея Наседкіна, які кіраваў расстрэламі ў Беларусі ў 1938 г., самога арыштавалі і расстралялі. (Гэта было звычайнае правіла ў сталінскім СССР.) Але перад расстрэлам ён напісаў запіскі ў турме, якія дзіўным чынам захаваліся і ў 80-х гадах былі надрукаваныя (дарэчы, у газеце “Навіны БНФ”). Наседкін пісаў, што кожны дзень у адпаведны час павінен быў паведамляць у Маскву па адпаведным тэлефоне колькасць расстраляных у Беларусі за “справаздачны” дзень з размеркаваннем па раёнах.

План на пастаўку “ворагаў народа” на адпаведны квартал, месяц і год спускаўся на кожнага начальніка адміністрацыі (ад вобласці да сельсавета) і на кожнага кіраўніка партыйнай арганізацыі камуністаў. Сведкі з вёскі Цна пад Курапатамі расказвалі мне, што з пастаўкамі не справіўся аднойчы іхні старшыня сельсавета Цімох Бацян (трэба было здаваць сваіх людзей, і ён выкручваўся). Энкавэдзісты забралі яго, адвезлі ў Курапаты на край расстрэльнай ямы і, прыставіўшы наган да горла, крычалі: “Давай врагов народа!”

Аналіз матэрыялаў археалагічных раскопак, праведзеных намі ў 1988 г., таксама ўскосна пацвярджае пазасудовую расправу над людзьмі. Археалагічнымі раскопкамі даказана, што магілы былі раскапаныя ў канцы 40-х гадоў і асноўная колькасць чалавечых касцей была выбрана з магіл.

Тое ж самае пацвярджаў адзін са сведкаў. Энкавэдзісты выдатна разумелі, што яны тварылі ў Беларусі, і стараліся замятаць сляды. Але не ўдалося.

Расстрэлы людзей энкавэдзістамі не мелі ніякага прававога абгрунтавання. Адпаведна не выконвалася і “прававая” працэдура. У прынцыпе, яе немагчыма было прыстасаваць да масавых забойстваў. Таму рабілася толькі бачнасць некаторых фармальнасцяў, а па сутнасці адбываліся забойствы людзей з палітычнымі мэтамі, змест якіх ведалі толькі ў Маскве. Выканаўцы расстрэлаў, магчыма, верылі, што выконваюць волю камуністычнай партыі і ліквідоўваюць “ворагаў народа”. Але (як паказвае вопыт сутыкненняў з такімі людзьмі) яны былі закончанымі забойцамі, дном чалавечай генерацыі. Тут у масавым маштабе было зламана асноўнае права людскасці — права на жыццё, недатыкальнасць асобы (што, дарэчы, фармальна было запісана нават у “сталінскай” канстытуцыі СССР (арт.127)).

Надзвычай пачварныя формы набыў генацыд беларусаў у гады Другой сусветнай вайны. Масква скінула на Беларусь ў тыл немцам мноства энкавэдзісцкіх груп, задачай якіх было арганізаваць партызанскія атрады шляхам дэманстратыўнага забойства немцаў каля беларускіх вёсак з мэтай справакаваць нямецкі тэрор супраць беларускага насельніцтва, каб у выніку яно ўцякала ў лес да партызанаў. Ноччу беларускіх людзей рабавалі і забівалі савецкія партызаны (такіх выпадкаў было нямала), днём — нямецкія карнікі.

З партызанска-энкавэдзісцкіх справаздач, якія адсылаліся ў Маскву, вынікае, што толькі 10 працэнтаў ад агульнай колькасці забітых партызанамі былі немцы. Астатнія — беларускія настаўнікі, інтэлігенцыя, сяляне, служачыя ў нямецкай адміністрацыі і іншыя беларусы.

Летам 1944 года, калі саветы зноў захапілі Беларусь, тысячы беларускіх мужчын мабілізавалі на фронт і потым гналі іх у наступ пад нямецкія кулямёты без зброі, паставіўшы за плячыма “заградотряды” НКВД. Забітых такім чынам беларусаў спісвалі як “загінуўшых на вайне”.

Паўстае пытанне: чаму расійскія камуністы знішчалі беларускі народ, з якімі мэтамі і навошта? Карані гэтай палітыкі сягаюць у гісторыю нашай цывілізацыі, якая існавала паміж дзвюма экспансіямі: усходняй (мангола-маскоўскай) і заходняй (нямецкай). Барацьба нашых продкаў на два канцы заканамерна павінна была прывесці да аб’яднання агрэсіўнай палітыкі Захаду і Усходу. Так яно і сталася ўжо ў канцы ХVIII стагоддзя. Далейшы працяг гісторыі — гэта непасрэднае сутыкненне паміж усходнімі і заходнімі сістэмамі (эканомікамі). Гэта дзве сусветныя вайны і вынішчэнне Беларусі (былога Вялікага Княства Літоўскага) з абодвух бакоў.

Гітлераўцы мелі два праекты знішчэння людзей у Беларусі, Украіне, Польшчы, Чэхіі і Славакіі. Першы праект — гэта (як яны планавалі) “канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання” (гэта значыць — ліквідацыя яўрэяў); другі праект — знішчэнне і анямечванне славян. Другі праект падзяляўся на два планы: “план голаду”, згодна з якім у Беларусі, ва Украіне і ва ўсёй Усходняй Еўропе ў выніку створанага немцамі голаду павінны былі памерці 30 мільёнаў чалавек. Пасля гэтага мусіў бы ўступіць у дзеянне “Generalplan Ost” — план каланізацыі Усходняй Еўропы, які прадугледжваў фізічнае вынішчэнне 50 мільёнаў чалавек.

(Адзначу, што некаторыя даследчыкі сумняваюцца ў існаванні “Генеральнага плана Ост”, — пытанне як бы адчыненае, але практыка гітлераўскага фашызму, гэтак жа як і ленінскага камунізму, гаворыць на карысць існавання такога плана.)

Аналагічны план адносна Беларусі і Украіны мелі расійскія камуністы. Але крамлёўцы “перагналі” немцаў і пачалі ажыццяўляць сваю палітыку яшчэ ў 30-х гадах. Адносна Украіны быў прыняты план голаду, у выніку якога вымерлае насельніцтва Украіны збіраліся замяніць рускімі. Галадамор 30-х гадоў, арганізаваны бальшавікамі, забраў тры мільёны ўкраінскіх жыццяў — па заходніх (заніжаных) ацэнках. Украінцы падаюць колькасць ахвяр — каля 10 мільёнаў.

Адносна Беларусі крамлёўцы ўжывалі іншую матрыцу, сфарміраваную яшчэ ў ХVII ст. рускімі царамі, — фізічнае знішчэнне насельніцтва з наступнай русіфікацыяй рэшты жывых беларусаў. Гэта палітыка прадугледжвала абавязковае вынішчэнне беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці і адукацыі пры наступным засяленні “вызваленай” тэрыторыі і сацыяльнай сферы прыбышамі з расійскай Еўразіі.

Так званыя “сталінскія рэпрэсіі”, якія адбываліся ў СССР, па колькасці ахвяр былі ў 6—7 разоў большыя ў Беларусі і ва Украіне, чым у Расіі, бо вастрыём сваім былі накіраваны супраць беларускага і ўкраінскага нацыянальнага існавання.

Палітыка масавых знішчэнняў людзей, якую праводзіў Савецкі Саюз у 1920—1950-х гадах ва Усходняй Еўропе (і найперш — у Беларусі і ва Украіне), павінна быць прызнана генацыдам супраць народаў і злачынствам супраць чалавецтва.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Алекс (31.08.2010 15:36)

По данным Белстата, за посдение 16 лет население Беларуси сократилось на 840 000 человек из-за выросшего и достигшего небывалых высот (больше, чем в большинстве стран мира, согласно данным сайта РБК.Рейтинг!!!) уровня смертности населения -14,2 на 1000 жителей в 2009 году!

Janickiy (2.09.2010 11:56)

@Алекс Ты бы лучше волновался о положении демографии у себя в России.

Андрей (2.09.2010 12:53)

Дежа-вю. Начало 90-х. Антироссийская риторика господина П. В результате напуганный электорат отшатывается от либеральных реформ и 80 % (!) голосов отдает «пророссийскому» кандидату в президенты... 20 лет спустя. Новое поколение БНФ в самый канун президентских выборов выступает с известным манифестом. А в унисон с ним опять гремит знакомая риторика господина П. Естественно, у электората голова опять уходит в плечи. И он еще крепче хватается за все того же кандидата и уходит с ним на четвертый заколдованный круг.

Юрий (2.09.2010 15:38)

Автор явно писатель. Был бы историк, такую чушь не писал бы. Сейчас все это есть в цифрах, хоть и приблизительных, но все же. Можно было бы и ознакомиться. Например в моей, довольно большой, деревне репрессирован, с последующим расстрелом в Куропатах, всего один человек. Может вспомним про геноцид белорусов поляками?

WWW (3.09.2010 14:04)

«Они решили до упора обострить отношения с Россией, и вот на этом фоне привлечь на сторону Лукашенко патриотов Белоруссии», — http://www.vesti.ru/doc.html?id=389406

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл