bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №136-137 (3266-3267) - "МАЗАІКА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

МАЗАІКА

Не самы дрэнны вынік

Аўтар: I 31 жніўня 2010 г.
У Сінгапуры завяршыліся I летнія юнацкія Алімпійскія гульні. Зборная Беларусі заваявала 6 узнагарод — 1 залаты, 4 сярэбраныя і 1 бронзавы медалі. "Золата" для Беларусі заваяваў магіляўчанін Антон Кароўкін у пары з італьянкай Глорыяй Філіпі. Яны аказаліся лепшымі ў змешаных спаборніцтвах па стральбе з лука.

У скачках на батуце "серабро" выйграла Святлана Макштарава з Віцебска, сярэбраным прызёрам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з дыстанцыі 10 метраў стаў мінчанін Ілля Чэргейка. На другую прыступку п'едэстала ўзышла кідальніца молата Алена Нава-

гродская, а мінская дынамаўка Арына Шарапа стала сярэбранай прызёркай у асабістым шматбор'і па мастацкай гімнастыцы. Бронзавым прызёрам аказалася мінская дзюдаістка Віта Волнава.

Усяго з 14 па 26 жніўня на Гульнях быў разыграны 201 камплект узнагарод. На турніры выступілі больш за 3,5 тысячы спартсменаў з 205 краін ва ўзросце 14—18 гадоў у 29 відах спорту, якія ўключаны ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў.

Шанцы ёсць

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі таэквандо (ITF) прафесар Чан Унг паведаміў журналістам, што не бачыць перашкод для правядзення ў далейшым дарослага чэмпіянату свету ў Мінску.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка 9-га юніёрскага і 4-га ветэранскага чэмпіянатаў свету па таэквандо (неалімпійская версія ITF), які стартаваў 25 жніўня, прайшла на дастаткова высокім узроўні.

"Нагадаю, што асноўная мэта гэтага чэмпіянату — папулярызацыя таэквандо ў краінах Усходняй Еўропы праз Беларусь", — сказаў прэзідэнт ITF журналістам. Цяперашні чэмпіянат наведалі 650 удзельнікаў больш як з 50 краін свету — пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар беларускай федэрацыі таэквандо Вячаслаў Бержац, паведамляе БелаПАН.

Ёсць у каго павучыцца...

Хакеіст Руслан Салей, які выступае ў Нацыянальнай хакейна лізе і зараз знаходзіцца ў Мінску, наведаў напрыканцы мінулага тыдня трэніроўку юніёрскай (да 18 гадоў) зборнай Беларусі.

І хоць абяцанага майстар-класа не адбылося, сама прысутнасць вопытнага абаронцы нацыяльнай зборнай і "Дэтройт Рэд Уінгз" (з наступнага сезона Руслан будзе выступаць менавіта за гэту каманду НХЛ) не магла не застацца незаўважанай. Руслан каля паўгадзіны назіраў за трэніроўкай юных хакеістаў, а затым і сам выйшаў на лёд. Пры гэтым ён рабіў нейкія падказкі хакеістам.

Клас ёсць клас!

Беларуская каманда заняла 4-е месца ў медальным заліку чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які завяршыўся ў Польшчы.

Беларускія спартсмены прывезлі сем медалёў (3 залатыя, 3 сярэбраныя і 1 бронзавы).

У ачковым заліку беларуская дружына заняла 7-е месца сярод 75 краін. Зрэшты, па эфектыўнасці беларуская каманда стала адной з лепшых, бо па колькасці спартсменаў яна саступала многім вядучым зборным, да таго ж была прадстаўлена пераважна толькі ў мужчынскіх спаборніцтвах.

Нагадаем імёны беларускіх трыумфатараў чэмпіянату свету. Золата выйгралі Раман Петрушэнка і Вадзім Махнёў у спаборніцтвах байдарак-двоек на дыстанцыі 500 м, Дзяніс Гаража — на дыстанцыі 500 м у спаборніцтвах канаістаў-адзіночнікаў і экіпаж каноэ-чацвёркі (Дзмітрый Рабчанка, Дзмітрый Вайцішкін, Дзяніс Гаража, Аляксандр Валчэцкі) — на 1000 м. Сярэбранымі прызёрамі сталі каноэ-двойка ў складзе братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў на 1000 м, экіпаж байдаркі-чацвёркі (Раман Петрушэнка, Вадзім Махнёў, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук) на 1000 м і Марына Палтаран у спаборніцтвах байдарак-адзіночак на дыстанцыі 5000 м. Алег Юрэня стаў бронзавым прызёрам у спаборніцтвах байдарак-адзіночак на 1000 м.

Рыхтуй колы зімой

Першая ў Беларусі гімнастычная зала для дзяцей ад 2 да 6 гадоў адкрылася ў мікрараёне "Брылевічы" Маскоўскага раёна Мінска, паведамляе БЕЛТА.

Гімнастычная зала створана спецыяльна для дзяцей дашкольнага ўзросту і аснашчана спартыўным абсталяваннем, прызначаным менавіта для малышоў. Заняткі па асаблівай методыцы будуць весці трэнеры вядомага дзіцячага спартыўнага клуба "Маўглі".

Праект "Дзіцячы спартыўны клуб "Маўглі" быў распрацаваны і ўкаранёны пад эгідай Беларускай асацыяцыі гімнастыкі спецыяльна для дзяцей ад 2 да 5 гадоў. Ён прадугледжвае заняткі на базе агульнаадукацыйных школ па спецыяльнай праграме. Гэта нешта сярэдняе паміж спецыяльнай гімнастыкай для дзяцей і аздараўленчай фізкультурай. У бліжэйшы час, на працягу верасня, запланавана адкрыццё яшчэ некалькіх дзіцячых гімнастычных залаў у спальных раёнах горада Мінска — у Лошыцы, Масюкоўшчыне і Сухараве. Плануецца з'яўленне залаў для дашкольнікаў і ў абласных гарадах Беларусі.

Падрыхтаваў Аляксандр НІКАНОРАЎ

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл