bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №136-137 (3266-3267) - "СІТУАЦЫЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

СІТУАЦЫЯ

Дзе «прызямліцца» Аляксандр Глеб?

Аўтар: I 31 жніўня 2010 г.

Зараз вырашаецца лёс беларускага футбаліста Аляксандра Глеба, які знаходзіцца,  што называецца,  паміж небам і зямлёй.

Як вядома, у Аляксандра Глеба заключаны кантракт з іспанскай "Барселонай", аднак галоўны трэнер апошняй чамусьці не жадае, каб беларус гуляў у складзе каманды. Ходзіць шмат чутак аб пераходзе Глеба ў іншыя клубы, аднак усе яны пакуль так і застаюцца на ўзроўні чутак. Напрыклад, днямі прайшла інфармацыя, што англійскі клуб "Ліверпуль" адмовіўся прыняць Аляксандра Глеба і 23 мільёны еўра ў абмен на аргенцінскага абаронцу Хаўера Маскерану. "Ліверпуль" хоча атрымаць за Маскерану 30 мільёнаў еўра. Маўляў, англічанам патрэбны грошы, а не беларускі футбаліст.

Зараз, па паведамленні іспанскага выдання AS, беларускім паўабаронцам зацікавілася партугальская "Бенфіка". Клуб з Лісабона жадае ўзяць футбаліста ў арэнду на год.

— Ёсць вельмі сур'ёзныя прычыны для таго, каб Саша памяняў клуб, — распавёў belradio.fm агент футбаліста Мікалай ШПІЛЕЎСКІ. —  Я адно скажу: Глеб — гэта топ, і ён мусіць гуляць у "Барселоне". Але тое, што яму не дадуць там гуляць, гэта зразумела. Зразумела ўсім. Так, спачатку ў яго быў перапынак на тры месяцы, які яго крыху збіў з панталыку. Пасля — траўма ў першай жа гульні за "Барсу"... Клуб набраў форму без яго, а пасля ён пра гэта ўсё пагаварыў з Пепам Гвардыёлам не ў тым тоне... Адно за адно, і ўвесь гэты негатыў выліўся ў тое, што мы развітваемся з "Барселонай". Пазней, у фінале Лігі чэмпіёнаў, Гвардыёла ў склад каманды з палітычных меркаванняў узяў каталонскіх хлопчыкаў, каб усяму свету, і ў тым ліку мадрыдскаму "Рэалу", паказаць: мы не набываем гульцоў, у нас свая школа, і мы так высока ўзняліся... Гэта была для Сашы чарговая аплявуха. Кожны футбаліст, які сябе паважае, у такой сітуацыі патлумачыў бы трэнеру свае прэтэнзіі. І Глеб яму ўсё сказаў... Неяк Саша тэлефануе мне і кажа: "Каляша, я ведаю, сур'ёзныя людзі сказалі, што сёння я на трэніроўцы быў супер, чакаю свой шанц!" А шанцу няма і няма. Зразумела, што чалавек ад гэтага ламаецца. І яшчэ я зразумеў, што гэта вельмі ганарлівая нацыя. Яны не іспанцы, яны каталонцы. І не нам там пісаць законы.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл