Знялі з цягніка
Брэсцкія грамадскія актывісты Валянцін Лазарэнкаў і Аляксей Коўтун да Мінска таксама не даехалі.
Зараз яны знаходзяцца ў Бярозаўскім РАУС. Як патлумачылі актывістам супрацоўнікі міліцыі, яны былі затрыманы па падазрэнню ў перавозе наркатычных сродкаў.
Вядома, што Валянцін Лазарэнкаў і Аляксей Коўтун былі гвалтоўна высаджаны з цягніка Брэст-Мінск, сілаю пасаджаны ў аўтамабіль і завезены ў Бярозаўскі РАУС.
На сённяшні дзень версія з наркотыкамі агучваецца ўпершыню, хаця затрыманні і прыводы ў міліцыю ідуць паўсюль.
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне