Я.Раманчук: “Рэалізм не выключае дэмакратычныя каштоўнасці”
На пытанні замежных журналістаў Яраслаў Раманчук адказваў на той мове, на якой да яго звярталіся.
Кандыдат на прэзыдэнта падзяліўся сваімі меркаваннямі наконт цяперашняй выбарчай кампаніі з “Народнай Воляй”.
“Наша меркаванне палягае ў тым, што, калі няма сапраўднага падліку галасоў, то любыя элементы па дэмакратызацыі не маюць значэння. Але мы бачым ужо рэакцыю Расіі, якая з верагоднасцю 95% прызнае гэтыя выбары. Верагоднасць таго, што Захад іх прызнае таксама вельмі высокая. То есць рэал палітык стала значна важней за выкананне дэмакратычных працэдур у асобна ўзятай краіне. Слова “стабілізацыя” зацэментавала ўсе мазгі вакол. Сказалі, што Лукашэнка адзіны, хто незалежнасць захоўвае і стабільнасць. Мы кажам, давайце пачнём адкрыты дыялог.
Для Лукашэнкі патрэбна, каб было частковае прызнаньне выбараў, прызнанне прагрэсу. Усё ідзе шляхам легітымізацыі ўлады ў Беларусі. Як кампраміс будуць праведзеныя парлямэнцкія выбары, дзе ён таксама будзе прэтэндаваць на прызнанне.
Што да экзыт-полу, то для мяне параўнанне трох шэрагаў лічбаў вельмі важнае: 1. сацыялогія, якая праводзілася праводзілася літаральна і будзе сёння на плошчы агалошана. Другое, вынікі ЦВК. Трэцяе, гэта экзыт-полы.
Экзыт-полы, якія праводзяць заангажаваныя кампаніі, не маюць такой сілы, як незалежныя сацыялагічныя даследаванні. Таму сёння ў нас няма сумневаў аб тым, што на сённяшні дзён ёсь фальсіфікацыя выбараў. Пытанне ў тым, як гэта адаб’ецца на людзях і як яны гэта ўспрымуць у Беларусі. Ці будзе гэта мець наступствы для ўлады? Калі будуць мець, то як да гэтага паставяцца ўсе гульцы гэтай шарады. Масква ж таксама пайшла на прызнанне не ад таго, што яна любіць Лукашэнку і канфлікт вычарпаны, а з-за таго, што рэальна трэба глядзець на расклад сіл. А мы кажам, што рэалізм не выключае іншыя каштоўнасці, не выключае дэмакратыю”, -- сказаў Яраслаў Раманчук.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне
Андрей (19.12.2010 19:54)
Количество голосов за таких, как Романчук, всегда будет обратно пропорционально количеству голосовавших. Потому что и в школе жизни «романчуки» — медалисты, а прочие на задних партах дурака валяют. Даром что мал золотник, да не каждому по карману. Вот и довольствуемся тем, что попроще. Такова цена «демократической процедуры». Фальсификации же только мешают нам это уразуметь.