Хто выступіць у абарону сяброў БСДП?
Учора прэвентыўна былі затрыманыя (ссаджаныя з цягніка, які рухаўся на Мінск) сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянцін Лазарэнкаў і Аляксей Коўтун. Іх трымалі ў бярозаўскім РАУС. Прычына затрымання была цалкам надуманая: у нашых таварышаў шукалі... наркотыкі. Не знайшлі.
Учора ж увечары на пляцы Волі былі затрыманыя Дзмітрый Альшэўскі і Мікалай Цяцёркін. Дзе яны знаходзяцца і што ім інкрымінуюць, пакуль невядома. Судзіць іх будуць, праўдападобна, па месцы затрымання – у судзе Цэнтральнага раёна.
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне