bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Партыя БНФ ускладае адказнасць на ўлады

NV exclusive   Аўтар: I 20 снежня 2010 г. 15:57 Image 29492
Выбарчы штаб Партыі БНФ рашуча асуджае масавыя фальсыфікацыі выбараў з боку беларускіх уладаў, а таксама правакацыі на плошчы і брутальны разгон мірных удзельнікаў акцыі пратэсту ў Мінску, жорсткае збіццё і затрыманні журналістаў і праваабаронцаў, ператрусы на офісах грамадзкіх арганізацыяў.
“Мы лічым, што вынікі выбараў, забяспечаныя такімі гвалтоўнымі дзеяннямі, не могуць быць прызнаныя за свабодныя і справядлівыя ні беларускім грамадствам, ні міжнароднай супольнасцю.

Мы выказваем салідарнасць з усімі затрыманымі і патрабуем неадкладнага вызвалення Рыгора Кастусёва, ўсіх іншых кандыдатаў у прэзідэнты, усіх удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, затрыманых 19 і 20 снежня ў Мінску і ў рэгіёнах.

Выбарчы штаб Партыі БНФ і наш кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў заўсёды выступалі і выступаем за выключна мірны характар акцыяў пратэсту. Толькі мірным шляхам мы можам дамагчыся перамогі ў нашым змаганні за свабоду, незалежнасць і вяршэнства закону. Мы асуджаем гвалтоўныя дзеянні, учыненыя асобнымі грамадзянамі, якія далі ўладам фармальныя падставы для дыскрэдытацыі мірнай акцыі пратэсту. Аднак мы перакананыя, што народ даведзены да адчаю масавымі фальсыфікацыямі, і таму на беларускіх уладах непараўнальна значна большая віна, чым на палітычна няспелай частцы беларускай апазыцыі”, — гаворыцца ў заяве выбарчага штабу Партыі БНФ.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл