Сын кандыдата ў прэзідэнты асуджаны на 15 сутак
Андрусь Кастусёў, сын кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, сёння быў асуджаны Маскоўскім судом горада Мінска да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Андрусь быў затрыманы ўчора на плошчы Незалежнасці, дзе вечарам сабраліся некалькі дзесяткаў маладзёжных актвістаў і разгарнулі вялікую расцяжку “Сыходзь!” Міліцыя, якая ў ноч з 19 на 20 сенежня паспрабавала крыві і атрымала за гэта толькі падзякі ад кіраўніка дзяржавы, адразу ж кінулася на маладых людзей. Сярод затрыманых быў і сын былога кандыдата, які навучаецца ў Гданьску, але спецыяльна на гэтыя выбары прехаў дадому.
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне