bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Рыгор Кастусёў абскарджвае вынікі выбараў

NV exclusive   Аўтар: I 21 снежня 2010 г. 16:43 Image 29654
Намеснік старшыні партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Рыгор Кастусёў распавёў пра акалічнасці свайго ўтрымання за кратамі.
“Мяне змясцілі ў камеру недзе ў 6 раніцы 20 снежня, – распавядае Рыгор Андрэевіч. – Сукамернікі распавялі мне, што турма працавала ўсю ноч. Ужо раніцай, калі мяне ў кайданках вялі па калідора-лесвіцах, я сутыкнуўся з Андрэем Дзмітрыевым. Разам з ім вялі двух чалавек, якіх я не ведаю. Нас адразу развялі. Мяне павялі іншым шляхам.

Відавочна, што мяне затрымалі для таго, каб прыпыніць акцыі пратэсту, якія разгарнуліся 19 снежня ў Мінску. Прыпыніць праз запалохванне людзей.

Чаму мяне вызвалілі, я не ведаю. Мяне вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Па першым жа тэлефанаванні я павіенен прыйсці на допыт”.

Акрамя таго, Кастусёў распавёў пра акалічнасці запісу свайго зварота, які паказалі па дзяржаўным тэлебачанні:

“Там было шэсць пытанняў. Тое, што паказалі ў эфіры – невялічкія долі, нарэзкі з адказаў на два пытанні. І ўсё. Я памятаю добра, што першае пытанне было пра мае меркаванні наконт разбіцця шкла і ламання дзявярэй у Доме ураду. Я сказаў, што гэта правакацыя. І гэта ні справа каманды кандыдатаў – ніводны з кандыдатаў не збіраўся ламаць дзверы. Гэта правакацыя сілавых структур. Я сказаў, што гэта было абсалютна неправільна – біць вокны і ламаць дзверы.

У мяне таксама пыталіся наконт акцыі, якая адбылася ў Мінску 20 снежня, дзе затрымалі людзей, у тым ліку і майго сына. Я сказаў, шіо гэта права кожнага грамадзяніна —  выходзіць ці не выходзіць на плошчу. Але я выступаю за тое, каб выхад на плошчу насіў выключна мірны характар”.

Акрамя таго, Рыгор Кастусёў паведаміў, што юрысты з яго каманды ўжо падрыхтавалі скаргі на вынікі выбараў.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл