Уладзімір ХАЛІП: “Краіна вяртаецца ў 1937 год”
Жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп таксама знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яе бацька -- кінадраматург Уладзімір Халіп расказаў “Народнай Волі”:
"Пасля настойлівых спроб звязацца з яе следчым і пасля таго, як ён перагаварыў з дзяжурным, у КДБ высветлілася, што яна ўсё ж такі там ёсць. І мне было дазволена прынесці ёй перадачу. Я сабраў цёплыя рэчы, бо адвакат мне сказаў, што там вельмі холадна ў камеры і што ў яе няма нават прадметаў асабістай гігіены, нават зубной шчоткі няма. Перадачы ў СІЗА КДБ можна прыносіць тры разы на тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу. Але цёплыя рэчы і прадметы гігіены ўзяць адмовіліся. Такое ўражанне, што краіна вяртаецца ў 1937 год…”
Адвакат Ірыны Халіп Уладзімір Тоўсцік здолеў сустрэцца з журналісткай. З яго слоў, яна выглядае “стомленай, але не зламанай”.
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне