Пачынаецца суд над Алесем Бяляцкім
Праваабаронцу абвінавачваюць па частцы другой 243 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Яму пагражае да сямі гадоў зняволення.
Як паведаміла “Народнай Волі” праваабаронца Таццяна Равяка, справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Бандарэнка.
— Гэты суддзя працуе ў судзе Першамайскага раёна сталіцы, куды і была перададзена справа Бяляцкага, — гаворыць Равяка. — Аднак разгляд справы распачнецца ў судзе Маскоўскага раёна. Нам растлумачылі, што ў судзе Першамайскага раёна няма вялікай залы, таму разгляд справы і перанеслі ў суд Маскоўскага раёна. Гэта дае падставы меркаваць, што судовы працэс будзе адкрытым для назіральнікаў.
Віну ў прад’яўленым абвінавачанні Бяляцкі не прызнае.
Пачатак разгляда справы – у 10.00.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне