bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Праваабаронцаў не пускаюць у Беларусь

NV exclusive   Аўтар: I 1 лістапада 2011 г. 14:03 Image 45250
Беларускія амбасады ў многіх краінах адмаўляюць у візах прадстаўнікам міжнародных грамадскіх і праваабарончых арганізацый, якія выказалі жаданне патрапіць на суд над Алесем Бяляцкім.

Пра гэта “Народнай Волі” паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка.

— Літаральна кожную гадзіну мы атрымліваем інфармацыю аб тым, што некаму з праваабаронцаў не дазволілі ўезд у Беларусь. На гэтую хвіліну нам вядома, што ў суд над Алесем Бяляцкім не трапілі шэсць чалавек.

Так, беларуская амбасада ў Парыжы адмовіла ў візе прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасэн. У амбасадзе сваё рашэнне абгрунтавалі “непажаданасцю яе прысутнасці ў Мінску”. Таксама не атрымалі беларускіх віз кіраўнік праграм праваабарончай арганізацыі “ Сivil Right Defenders” са Швецыі Мары Менсан, праваабаронцы з Нарвегіі Ане Бондэ і Дайвэ Петкевічутэ, якія прадстаўляюць Фонд Дамоў правоў чалавека.

Беларуская амбасада таксама адмовіла ў выдачы візы прадстаўніцы Нарвежскага Хельсінкскага камітэту Бэрыт Ліндэман. Пры гэтым, напярэдадні ёй паведамілі па тэлефоне, што віза гатовая і яе можна забраць у любы час.

Акрамя гэтага, стала вядома аб адмове ў візе праваабаронцы Марыяне Роча з Partnership for Human Rights (Бельгія), якая таксама збіралася падтрымаць калегу на судзе.

Відавочна, што татальная забарона для ўезду ў Беларусь звязана з тым, што беларускія ўлады, па-першае, баяцца магутнага міжнароднага рэзанансу па справе Бяляцкага, а па-другое, не ўсё так проста ў самой справе. Беларускія ўлады не хочуць, каб замежныя праваабаронцы бачылі на ўласныя вочы тое, што будзе рабіцца ў судзе.

Нагадаем, 2 лістапада ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы, што на праспекце газеты “Праўда”, 27, распачнецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачанні старшыні незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Праваабаронцу абвінавачваюць па частцы другой 243 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі — ухіленне ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае да сямі гадоў зняволення.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл