Улады ўзяліся за Насту Палажанку
Дзяўчыну выклікаюць у міліцыю Першамайскага раёну. Наста паведаміла “Народнай Волі”, што павінна з’явіцца ў 14.00. Яна не ведае, з якой прычыны яе раптам выклікалі да следчага.
Днём раней намесніца старшыні “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) атрымала папярэджанне з падатковай інспекцыі Першамайскага раёну аб тым, каб яна да 17 лістапада прадставіла звесткі аб сваіх даходах.
Наста Палажанка лічыць, што ўлады вырашылі задзейнічаць супраць яе міліцыю і фіскальныя органы з адзінай мэтай — чарговы раз стварыць дыскамфортныя ўмовы.
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне