bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Насту Палажанку не пусцяць за мяжу

NV exclusive   Аўтар: I 2 лістапада 2011 г. 15:34 Image 45356
Начальнік міліцыі Першамайскага раёна Мінска папярэдзіў Насту Палажанку, што яе не выпусцяць за мяжу.

Наста распавяла “Народнай Волі”: “Я спачатку прыйшла да ўчастковага інспектара. Ён мне адразу паведаміў, што, паколькі я з’яўляюся студэнткай ЕГУ, то ён вырашыў мяне на ўсялякі выпадак папярэдзіць аб тым, каб я не спрабавала ехаць здаваць сесію. Я сказала, што маю права пакідаць межы краіны, бо мой прысуд не абмяжоўвае свабоду перамяшчэння. Тады ён сказаў мне, што на гэты конт ёсць адпаведны ўказ. Мы пайшлі да кіраўніка РУУС, і той паказаў мне Указ №505, які тычыцца асобаў, якім забаронена перасякаць мяжу краіны. Ён сказаў, што маё прозвішча ўжо ўнеслі ў базу, так што на мяжы мяне не прапусцяць. Буду падаваць скаргу на гэта. Трэба параіцца з адвакатам”.

Насту больш за ўсё абурыла, што яе каторы раз прымусілі здаць адбіткі пальцаў.  “Я ім казала, што мяне можна заносіць у Кнігу рэкордаў. Я, напэўна, здавала адбіткі соты ці сто першы раз. Кажу: “Вы ўжо дасталі. Колькі можна?! У кожным раённым цэнтры, горадзе, Мінску і г.д., здаецца, ўжо ёсць адбіткі маіх пальцаў. Вы што – губляеце іх кожны раз. Што ў вас за сістэма такая і працоўная дісцыпліна? Чаму вы ўсё ніяк не зможаце ўнесці іх у агульную базу, пра якую столькі гаварыльні?!”. А яны кажуць, што такі парадак у іх і ўсё”, —  сказала намесніца старшыні “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі).


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл