Затрыманні падчас шэсця ў Лошыцы
Напрыканцы шэсця, якое ладзілі ў нядзедю сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, у Лошыцкім парку былі затрыманы Юры Навіцкі і Уладзімір Юхо. У міліцыі Ленінскага раёна ніякіх звестак пра затрыманых не даюць. Паплечнікі Уладзіміра Юхо чулі, як супрацоўнікі міліцыі казалі, што супраць яго будзе распачата крымінальная справа.
Інцыдэнт з міліцыяй адбыўся ў той момант, калі аператар у цывільным ударыў па галаве спадара Юхо Той у адказ штурхнуў чалавека, які нанёс яму нечаканы ўдар. Магчыма, цяпер гэта спрабуюць трактаваць як напад на супрацоўніка міліцыі.
Паколькі з міліцыі Навіцкага і Юхо не выпусцілі праз некалшькі гадзін, то хутчэй за ўсё супраць іх склалі адміністрацыйныя пратаколы і да суду будуць трымаць у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.
Калі ж супраць Юхо распачалі крымінгальную справу, то яго таксама адвязуць у ізалятар, які знаходзіцца на вуліцы Акрэсціна.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне