Юнакі атакавалі камуністычны мітынг у Мінску
У Мінску група юнакоў закідала яйкамі помнік Леніну і ўдзельнікаў мітынгу афіцыйнай Кампартыі Беларусі. «Спыніць камунізм» і «Камунізм — пад трыбунал», скандавалі яны.
Пасля кароткай сутычкі з удзельнікамі мітынгу хлопцаў затрымалі асобы ў чорным. Затрыманы не менш за тры чалавекі
На мітынг афіцыйнай Кампартыі сабралася каля ста чалавек.
7 лістапада — дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прадстаўнікі ўладаў і камуністы адзначаюць гэты дзень ускладаннем кветак да помніка Леніну. 7 лістапада застаецца ў Беларусі святочным днём. Аляксандр Лукашэнка накіроўвае з гэтай нагоды афіцыйнае віншаванне.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне