bulletгалоўнае онлайн:

Свецкая хроніка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Зоркі раюць: лепшы падарунак – новы сябар (фотарэпартаж)

NV exclusive   6 студзеня 2012 г. 12:31
Вядомыя людзі Беларусі прынялі ўдзел у святочнай фотасэсіі з гадаванцамі прытулку для жывёлаў “СуперКот і СуперПёс”.

Самы модны трэнд 2012 году – рабіць добрыя справы. Напрыклад, узяць коціка альбо сабачка з прытулку, далучыцца да валанцёраў альбо дапамагчы іх працы.

У Беларусі не існуе дзяржаўнага прытулку для жывёлаў, ёсць толькі пункт адлову і часовага ўтрымання на Гурскага (Мінск), які часта блытаюць з прытулкам. Усе прытулкі, якія існуюць у краіне – па прыватнай ініцыятыве і за ўласныя сродкі валанцёраў і фундатараў нешматлікіх арганізацыяў. “Фішка” СуперКата ў тым, што прытулак спецыялізуецца на жывёлах, якія патрапілі ў адлоў на Гурскага, арганізацыя мае дамову з гэтай установай на перадачу катоў. Таксама “Кошкін Дом” – першы афіцыйна зарэгістраваны прыватны прытулак. Там жывуць толькі коткі, выратаваныя з адлову.

“Сёлета нашаму прытулку споўнілася 3 гады. Для нас гэта не проста дзень народзінаў, а больш за тысячу ўладкаваных жывёлаў, а значыцца – тысячы шчасьлівых гісторыяў. Мы радыя, што ў гэтым годзе нас вырашылі падтрымаць вядомыя людзі Беларусі. І хачу сказаць вялікі дзякуй тым людзям зусім розных прафесіяў і заняткаў, якія дапамагаюць нам штодня і радуюцца кожнаму нашаму поспеху”, распавядае пра прытулак Паліна Семчанка, старшыня моладзевай грамадзкай арганізацыі аматараў жывёлаў “СуперКот”.

Неўзабаве пачне працаваць і СуперПёс. Покуль жа асобныя валанцёры апякаюць сабак, якія патрапілі ў іншыя небяспечныя для жыцця сітуацыі. Для ўтрыманне сабак з Гурскага покуль няма памяшкання.

На сёньня пад апекай СуперКата і СуперПса знаходзіцца каля 200 жывёлаў. Дапамагчы знайсці новы дом для гадаванцаў прытулку пагадзіліся музыкі Зміцер Вайцюшкевіч, Руся і Надзея Чугунова, Ганна Хітрык, Марына Някрасава, Ільля Міцько, Санёк Ракавец, Ларыса Грыбалёва, а таксама Лявон Вольскі з жонкай Ганнай; мадэлі Вольга Сярожнікава і Вольга Хіжынкова; прадусар Уладзімір Максімкаў і гендырэктар TUT.by Юрый Зісер. Амаль усе ўжо маюць партрэты з жывёлкамі, але мы абяцаем новых герояў!

“Вядомыя людзі Беларусі, нягледзячы на гіперзанятасць напярэдадні святаў, з ахвотай адгукаліся на нашу прапанову. Большасць мае сваіх гадаванцаў, некаторыя падбіралі жывёлаў з вуліцы, напрыклад, Ганна Хітрык узяла вялікага сабака з Гурскага ў дзень родаў. Зміцер Вайцюшкевіч паабяцаў завесці жывёлку як толькі дзеці самі ў хату прыташчуць. Жывёлы вельмі добра адчуваюць характар людзей – здымкі праходзілі цудоўна і ў цёплай атмасферы”, распавядае куратар праекта і валанцёр Даша Слабчанка.

Пра нашых герояў:
Да моманту публікацыі здымкаў некаторыя жывёлы паспелі знайсці дом. Гэта Віталій Цімафеевіч – яго пакінула сабе валанцёр, якая забрала яго з Гурскага на ператрымку. І праўда, як з такім рудым цудам можна растацца? Віталій Цімафеевіч палюбіўся і Ганне Хітрык – каб не свае кот і пёс, дакладна б сышла з фотасэсіі з падарункам. А таксама Новы год у сваёй чалавечай сям’і будзе сустракаць пёс Мішанька, якога адбілі ў лаўцоў. Відаць, Ілля Міцько прынёс Мішаньку ўдачу.

Вельмі шукае дом аднавокая прыгажуня Мансэрат. Іх дуэт з Вольгай Сярожнікавай яскрава дэмаснтруе, што прыгажосць ідзе знутры, нават у котак. Мансэрат – бязмежна ласкавая котка і яна хутка пасябравала з Воляй. І хоць у вядомай беларускай мадэлі жыве любімая і непаўторная котка, у яе заўсёды з сабой пачастункі для бяздомных жывёлаў.

Чорны коцік Сярожа купаўся ва ўвазе з боку дзяўчат – мадэляў, валанцёраў і фатографа, покуль не з’явіўся канкурэнт – Зміцер Вайцюшкевіч. Сярожа зараз вялікі, прыгожы і дагледжаны кот. Адлоў застаўся ў мінулым, зараз ён чакае свайго гаспадара пад апекай валанцёра СуперКата.

Спявачкі Руся і Надзея Чугунова (Akana) пазнаёміліся з такімі ж жывымі і энэргічнымі дзяўчынкамі – сястрычкамі Афінай і Спартай.

У Сашы Ракаўца з гурта IQ48 жыве дома котка, падабраная на вуліцы. “Здаровы лось” знаёміць вас з Сімай – ласкавай і ўтульнай тыгрушай.

Большасць здымкаў рабіла вялікая аматарка котак Ядвіга Адамчык, таксама ўдзельнічалі і Антон Матолька, Ганна Іванова, Сяржук Голік і Таццяна Пашковіч.

Ганна Іванова здымала беларускую прыгажуню Вольгу Хіжынкову з Роям – маладым амерыканскім стафардшырам. Гэта былі, бадай, самыя доўгія здымкі: дабрадушны Рой хацеў гуляцца, слава яго цікавіла мала. Але гэты моцны і вясёлы мужчына закахаў у сябе ўсіх прысутных дам. У Волі ўжо жывуць дзьве коткі, але Роя яна забыць не можа – уяўляе, як бы той насіўся па яе кватэры. Дарэчы, фатограф Ганна – ужо доўгі час шчаслівая гаспадыня стафа.

Рой знаходзіцца пад апекай Мінскай амстаф-каманды – групы валанцёраў, якая займаецца дапамогай “байцам” – амстафам і пітбулям. Гэтыя пароды вельмі часта трапляюць у непрыемныя сітуацыі, бо заводзіць іх схільныя неблаганадзейныя людзі, а калі такі пёс трапляе ў бяду, рэакцыя звычайнага мінака – адразу выклікаць адлоў. Насамрэч, гэта актыўныя, пазытыўныя і бясконца адданыя сабакі – ледзьве не ідэальныя ў рукох добрага і адказнага гаспадара. Калі Вы пажадаеце ўзяць сабе гадаванца Мінскай амстаф-каманды, валанцёры дапамогуць Вам падабраць пса і дадуць парады па выхаванні.

Завіталі гадаванцы прытулку і на TUT.by, дзе праходзілі здымкі сабак Тасі і Ванечкі ды коткі Тыгры.

Жыццярадасная Тася нездарма здымалася з дырэктарам TUT.by Юрыем Зісерам – сабака так добра засвоіўся ў офісе, што паспеў і пачаставацца, і ўсе аддзелы абысці.

Не згубілася і вытанчаная котка-падлетак Тыгра, з якой прыйшла пазнаёміцца прыгажуня з гурта Лас-Вегас Марына Някрасава. Марына часта дапамагае бяздомным жывёлам. А Тыгра з задавальненнем ласцілася да прысутных.

Пёс Ванечка просіць звярнуць на сябе асаблівую ўвагу. Цягам 7 год пакалечаны ў маленстве сабака жыў на Мінскім моры і чакаў хоць якога кавалачку ежы, седзячы суткамі ў адной і той жа позе. Косці Ванечкі неправільна зрасліся, але нягледзячы на ўсе пакуты, Ванечка зараз у надзейных руках і спадзяецца знайсці свой, самы сапраўдны дом. Ён шчыра рэагуе на дабрыню ўдзячнасцю і будзе Вам самым адданым сябрам.

Вы таксама можаце завітаць на наш форум: паглядзець каталогі котак, кацятак і сабак, пазнаёміцца з нашай працай, дапамагчы, а лепей – далучыцца! http://forum.superkot.com/

Займальны фотарэпартаж “адзін дзень валанцёра” тут http://shipelka.blog.tut.by/odin-den-v-priyute/

Праглядзець адпаведны раздзел  Мінскай амстафкаманды можна на сайце http://forum.superkot.com/viewtopic.php?f=57&t=3079&start=75, далучыцца да групы Ў Кантакце http://vkontakte.ru/club30941474

Мы ў Кантакце http://vkontakte.ru/groups?tab=inv#/club3531775

Мы на Фэйсбуку: http://www.facebook.com/#!/groups/superkot/

Ганна Хітрык

Ганна Хітрык

Вольга Хіжынкова

Вольга Хіжынкова

Вольга Сярожнікава

Вольга Сярожнікава

Антон Матолька

Антон Матолька

Юрый Зісер

Юрый Зісер

Юрый Зісер

Юрый Зісер

Уладзімір Максімкаў

Уладзімір Максімкаў

Санёк Ракавец

Санёк Ракавец

Зміцер Вайцюшкевіч

Зміцер Вайцюшкевіч

Руся і Надзея

Руся і Надзея

Марына Някрасава

Марына Някрасава



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл