Майце на ўвазе
Як паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя, асабліва высокая рызыка захварэць на адзёр і распаўсюджвання інфекцыі сярод людзей 20--29 гадоў. У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе ў выпадку першых сімптомаў захворвання -- насмарк, кан’юнктывіт, кашаль, сып -- неадкладна звяртацца да ўрача. Пры выездзе за мяжу грамадзянам трэба ўдакладняць, ці рабілі ім у дзяцінстве прышчэпкі. У выпадку адсутнасці прышчэпак або звестак аб іх медыкі рэкамендуюць прышчэплівацца. Асобам 20--29 гадоў, якія не прышчэплены, або атрымалі адну дозу вакцыны супраць адру, або не маюць звестак аб прышчэпках, таксама рэкамендуецца вакцынавацца.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што эпідэміялагічная сітуацыя па адры ў краінах Еўропы працягвае ўскладняцца. У дзяржавах ЕС зарэгістравана больш за 31 тысячу выпадкаў гэтага захворвання. У васьмі выпадках захворванне скончылася смерцю, у 24 -- ускладнілася энцэфалітам. Найбольшая колькасць выпадкаў адру выяўлена ў Францыі -- амаль 15 тыс., Італіі -- больш за 4,5 тыс., Румыніі -- больш за 2,7 тыс., Іспаніі -- амаль 1,9 тыс., Германіі -- амаль 1,5 тыс. Згодна з прагнозамі Еўрапейскага цэнтра па кантролі за захворваннямі, пік захворвання чакаецца ў лютым--маі 2012 года.





галоўнае онлайн:


6 студзеня 2012 г.
Навіны
абмеркаванне