bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Валерыю Урублеўскаму – ад нашчадкаў...

NV exclusive   Аўтар: I 10 студзеня 2012 г. 09:23 Image 48179

Мінскі скульптар Ігар Засімовіч вырабіў адмысловы  памятны знак у  гонар Валерыя Антонія Урублеўскага, баявога паплечніка Кастуся Каліноўскага.


Нядаўна гэты знак быў устаноўлены на радзіме рэвалюцыянера – у цэнтры мястэчка Жалудок на Гарадзеншчыне. Фінансавалі праект пасялковы выканкам, Жалудокская сярэдняя школа, месцічы...

Валерый Антоній Урублеўскі нарадзіўся ў Жалудку (былы Лідскі павет) у сям’і польскага (па паходжанні) беззямельнага шляхціча Антона Урублеўскага і Разаліі з роду Юраўскіх 15 снежня 1836 г. Валерый Антоній пасля заканчэння Віленскай гімназіі (1853 г.) паступіў у Пецярбургскі лясны інстытут. Там далучыўся да нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі выхадцы з Польшчы і Беларусі... У 1861-62 гадах актыўна ўдзельнічаў у стварэнні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне. Сумесна з Кастусём Каліноўскім рэдагаваў, друкаваў і распаўсюджваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную газету “Мужыцкая праўда”. У сямі нумарах выпушчанай ім газеты  выкрывалася антынародная палітыка царызму. Газета заклікала пакончыць з верай у добрага цара, схіляла сялян да супраціву расійскім акупантам. Падчас паўстання 1863-64 гадоў Урублеўскі кіраваў паўстанцкімі атрадамі, быў прыхільнікам левага крыла “чырвоных” – радыкальных рэвалюцыянераў. У адным з баёў з казакамі моцна пацярпеў – быў пасечаны шаблямі. Пасля выздараўлення эміграваў у Францыю, дзе далучыўся да беларуска-польскіх эмігрантаў-рэвалюцыянераў. Падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі (1871) ўзяў бок камунараў, узначаліў (будучы ўжо генералам) адну з трох рэвалюцыйных армій. Змагаўся да апошняга дня існавання Парыжскай камуны...

Апошнія дні жыцця  Валерый Урублеўскі правёў ва Уарвілі, паблізу Парыжа. Памёр у жніўні 1908 года і пахаваны на могілках Пер-Лашэз, ля сцяны Камунараў... На надмагіллі надпіс: “Гераічнаму сыну Польшчы – народ Парыжа”.

Цяпер і на радзіме ўстаноўлены памятны знак у гонар знакамітага каліноўца, паўстанца, рэвалюцыянера. Ад удзячных нашчадкаў, братоў-беларусаў...

 


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Как вы восприняли новость о подорожании мяса?

Нам же обещали мраморное мясо, а не золотое!
Мы оплачиваем непрофессиональное руководство страной
Этого можно было ожидать, ничего не поделаешь
Мне и до повышения не часто удавалось выкроить средства на хорошие мясные продукты
На моём семейном бюджете это никак не отразится
Я вегетарианец и другим советую
С пониманием - жизнь во всём мире дорожает
Надо активнее отстаивать свои права, чтобы нас не довели до полной нищеты
Сможем построить больше ледовых дворцов и расширить штат силовых структур. Ура, товарищи!
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл