bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

І зноў беларускае пытанне

NV exclusive   Аўтар: I 11 студзеня 2012 г. 15:08
Беларускае пытанне зноў з'явілася ў парадку дня Еўрапарламента. 12 студзеня еўрадэпутаты абмяркуюць адносіны з Турцыяй, Сербіяй і Беларуссю.

Чакаецца, што будзе заслуханы даклад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, пасля якога адбудзецца абмеркаванне далейшай палітыкі ЕС у адносінах з афіцыйным Мінскам.

Па папярэдніх ацэнках, леташняя палітыка Брусэля была беспаспяховай, а рэпрэсіі беларускай улады ў адносінах да апанентаў толькі ўзмацніліся. Аднак наўрад ці варта чакаць нейкіх кардынальных рашэнняў па яе змене. У прыватнасці, пытанне аб магчымасці ўвядзення эканамічных санкцый да Беларусі фактычна знята з парадку дня.

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі, які шмат гадоў займаецца беларускімі праблемамі, ў інтэрв’ю Польскаму радыё прызнаў, што інструментаў для ціску на Мінск, у Еўропы не шмат.

-- Мы ведаем, што санкцыі ўдараць не па Лукашэнцы, а па звычайных людзях, -- заявіў спадар Мігальскі. -- Невядома, ці пагаршэнне эканамічнай сітуацыі выкліча палітычныя праблемы ў Лукашэнкі. Не трэба забывацца, што нашай агульнай мэтай з’яўляецца паляпшэнне жыцця беларусаў, у тым ліку іх эканамічнага становішча. Такім чынам, набор сродкаў, якія мы можам выкарыстаць, даволі абмежаваны. Візавыя санкцыі з’яўляюцца хіба што найбольш эфектыўным інструментам. Таму нам трэба вызначыць пайменна кожнага чыноўніка, як ўдзельнічае ў рэпрэсіях – ад міністра ці пракурора да звычайнага суддзі ці рэктара, які адлічвае студэнтаў за ўдзел у маніфэстацыях.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Лявон (11.01.2012 23:08)

На блявоту цягне ад гэтых "разважанняў" еўрадэпутата-лузэра...

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл