bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

"Крамбамбуля" усё ж спадзяецца выступіць у клубе Re:Public

12 студзеня 2012 г. 09:39 Image 48278
Арганізатары выступа сцвярджаюць, што адміністрацыя клуба не мела права адмяніць канцэрт ў аднабаковым парадку.

Увечары 11 студзеня стала вядома, што канцэрт гурта "Крамбамбуля", запланаваны на 11 лютага ў мінскім клубе Re:Public, не адбудзецца. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў клубе.

"Канцэрт "Крамбамбулі" не адменены, а перанесены, — удакладняе дырэктар клуба Re:Public Андрэй Старцаў. — Прычыны не звязаныя з "Крамбамбуляй". Гэта нашы ўнутраныя пытанні з арганізатарамі імпрэзы".

Але прадстаўнік арганізатараў канцэрта Уладзімір Шаблінскі называе незаконнай спробу клуба скасаваць дамову на арэнду залы для выступа "Крамбамбулі":

Уладзімір Шаблінскі: "Яны спасылаюцца на нейкія (даслоўна) "надзвычайныя абставіны ўнутранага характару". Гэта не форс-мажорныя абставіны. Нашая дамова з імі не прадугледжвае аднабаковага скасавання ўзаемаадносінаў, тым больш з боку выканаўцы. Абапіраючыся на Грамадзянскі кодэкс, мы лічым, што дамова дзейнічае".

Поўны каментар ад Уладзіміра Шаблінскага

У гледачоў, якія паспелі набыць квіткі на канцэрт "Крамбамбулі", ёсць два шляхі. Першы — пакінуць іх сабе да 11 лютага. У выпадку, калі з нейкіх прычынаў канцерт усё ж не адбудзецца, арганізатар павінны вярнуць 100% кошту квітка. Другі шлях — не спадзявацца на правядзенне канцэнта і здаць квіткі зараз.

"Але ў такім выпадку гэта разглядаецца як ініцыятыва гледача. Адпаведна, мы маем права ўтрымаць да 25% ад кошта квітка. Я рэкамендую ўсім, хто набыў квіткі на канцэрт крамбамбулі, пакідаць іх пакуль што ў сябе. Але паўтаруся калі ў некага змяняюцца планы, ён мае права звярнуцца да нас хаця б заўтра", — дадае Уладзімір Шаблінскі.

Нагадаем, “Крамбамбуля” на чале з Лявонам Вольскім збіраецца прэзентаваць сваю апошнюю праграму. Арганізатары сцвярджаюць, што канцэрт Крамбамбулі" у клубе Re:Public быў дазволены Мінгарвыканкамам.


Крынiца: Еўрарадыё
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл