Шчодра дары, бо прыйшлі “Цары”...
Народны калядны кірмаш “Шчодра дары, бо прыйшлі Цары” спраўлялі на Капыльшчыне ды Случчыне яшчэ два стагоддзі таму, а мо і раней. А за савецкаю ўладай пра “Цароў...” забыліся. Але не зусім. Мясцовыя краязнаўцы разам з культработнікамі вярнулі-такі абрад да жыцця. Ды так удала, што абрад два гады назад быў занесены ў спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
У праграме цяпер ужо традыцыйнага мерапрыемства -- калядны гандлёвы кірмаш, выстава-дэгустацыя нацыянальнай кухні, выступленне самадзейных мастацкіх калектываў, разнастайныя калядныя гульні і забавы. Але самае цікавае – калядаванне саміх Цароў. У іх ролі – мясцовыя хлопцы, і яяны, канечне, не абмінуць ніводнага двара...





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне