bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Нацыянальны конкурс “Брэнд года” прадзюсіруе спектакль-прысвячэнне беларускаму бізнесу

NV exclusive   Аўтар: I 13 студзеня 2012 г. 15:01
Дырэктар Центра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO, старшыня аргкамітэта конкурсу “Брэнд года” Жанна Грынюк прапанавала зрабіць твор Рычарда Баха “Чайка Джонатан Лівінгстон”  сімвалам фінальнай цырымоніі конкурсу.

У конкурсе сцэнарыяў выйграў твор студэнткі трэцяга курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Святланы Хацько, якая і занялася рэжысурай спектакля. Дэбютная пастаноўка дзяўчыны стане цэнтральнай падзеяй фінальнай цырымоніі нацыянальнага конкурсу “Брэнд года”, якая пройдзе 27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэке.

“Гэта пастаноўка сапраўды прысвечана бізнес-супольнасці, -- заўважыла Жанна Грынюк. -- Яна вельмі важная для нас, бо яшчэ раз нагадвае пра тое, наколькі беларускі бізнес цесна супрацоўнічае з сацыяльнымі праектамі. Даны праект адрозніваецца ад звычайнай дабрачыннасці. У такім выпадку бізнесмен проста выдзяляе грошы на творчы эксперымент. Зараз уся наша кампанія зацікаўлена ў выніку, мы перажываем за гэты праект”.

Насуперак выказванню аб тым, што мастак павінен быць галодным, але незалежным ад матерыяльнага, юны рэжысёр Святлана Хацько адчувае сябе камфортна, рыхтуючы п’есу аб духоўнасці для бізнесменаў -- самых меркантыльных людзей у свеце.

“Я б хацела, каб пасля прагляду майго спектакля глядач адарваўся ад гэтага матэрыяльнага, тленнага свету і паляцеў у свет духоўны, у неба, -- заўважыла рэжысёр-сцэнарыст Святлана Хацько. -- Каб чалавек пераасэнсаваў сваё існаванне на гэтай зямлі і адкрыў усё хараство чалавечай душы”.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл