bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У калоніі судзяць Мікалая Статкевіча

NV exclusive   12 студзеня 2012 г. 11:46 Image 48295

У Шклоўскай калоніі № 17 сёння адбудзецца суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

Адміністрацыя ўстановы патрабуе пакараць палітвязня ўзмоцненым рэжымам з пераводам яго ў крытую турму на тры гады.

Разглядаць справу будзе шклоўскі суддзя Волкаў. У калонію ўжо накіраваўся адвакат. Жонку Статкевіча Марыну Адамовіч, якая прыехала ў Шклоў, не пусцілі ў калонію на працэс, бо гэта, маўляў, не прадугледжана заканадаўствам.

Спадарыня Марына сказала карэспандэнту Радыё Свабода, што не спадзяецца на справядлівы вырак:  "Калі б усё адбывалася па справядлівасці, то гэтага суда не было б”. Паводле яе інфармацыі, у Міколы Статкевіча праблемы са здароўем, ён моцна кашляе.

Каля калоніі дзяжураць журналісты.


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл