Статкевічу далі тры гады турэмнага рэжыму
У Шклоўскай калоніі № 17 адбыўся суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Мікалаем Статкевічам.
Міколу Статкевічу прысудзілі тры гады крытай турмы. Як і прасіла адміністрацыя калоніі, палітвязня прызналі злосным парушальнікам рэжыму. Пастанова суда не прадугледжвае абскарджвання. Зняволеным крытай турмы дазволены толькі адно кароткае спатканне са сваякамі за год, адна бандэроль вагой да двух кілаграмаў замест цяперашніх трох да 30 кілаграмаў.
Мікола Статкевіч выглядае добра і вырак успрыняў мужна. Яго жонка, Марына Адамовіч, назвала пастанову суддзі несправядлівай, але чаканай. Сказала, што на іншае і не спадзявалася. «Правасуддзе ў Беларусі ўжо даўно памерла», -- заявіла Адамовіч Радыё Свабода.
Разглядаў справу шклоўскі суддзя Волкаў. Жонку Статкевіча Марыну Адамовіч, якая прыехала ў Шклоў, не пусцілі ў калонію на працэс, патлумачыўшы, што гэта не прадугледжана заканадаўствам.





галоўнае онлайн:


12 студзеня 2012 г.
Навіны
абмеркаванне
ЛГ, тоже засуженная жертва чиновнгиков (13.01.2012 09:00)
Спрашивается, за что и из-за кого второе 10-тилетие мучаемся и страдаем по сфабрикованным судебным административным, гражданским и уголовным делам?!