bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Рух Салідарнасці “Разам” патрабуе вызвалення Мікалая Статкевіча

NV exclusive   12 студзеня 2012 г. 17:51 Image 48320

Рух Салідарнасці “Разам” прыняў заяву, у якой патрабуе тэрміновага вызвалення Мікалая Статкевіча. Заява выклікана судовай расправай над палітвязнем – пераводам яго на больш жорсткія ўмовы адбыцця пакарання.


Актывісты руху, у прыватнасці, заяўляюць: “Мікалай Статкевіч заўсёды адстойваў інтарэсы беларускай нацыі. Ён быў ініцыятарам прыняцця вайсковай прысягі ў 1992 годзе. Ўсе часы лукашэнкаўскай дыктатуры быў у першых шэрагах тых, хто змагаўся за незалежную, дэмакратычную, еўрапейскую Беларусь. У 2010 годзе Мікалай Статкевіч, выкарыстоўваючы сціплыя магчымасці кампаніі “выбараў прэзідэнта”, напраскі звярнуўся да дыктатара: “Саша, вярні нам тое, што скраў. Вярні свабодныя выбары!”. За гэта яму сёння помсцяць, бо найбольш існуючыя ўлады баяцца свабоднага волевыяўлення беларускай нацыі. Таму Мікалай Статкевіч атрымаў найбольшы тэрмін з палітвязняў – 6 гадоў зняволення. І сёння яго  спрабуюць яшчэ раз асудзіць да 3 гадоў найбольш суровага ў беларускіх турмах  рэжыму – так як гэта рабілася ў савецкім таталітарным мінулым. Ўлада ставіць задачу знішчыць Мікалая Статкевіча”.

У заяве згадваецца, што Мікалай Статкевіч - вядомы ў Еўропе палітык. Актывісты руху “Салідарнасці” “Разам!” спадзяюцца, што еўрапейскія сацыял-дэмакратычныя партыі здольныя будуць не толькі прыняць “заявы ў падтрымку мужнага беларускага палітвязня, але пачаць кампанію па прыцягненню А.Лукашэнкі і яго бліжэйшага ассяроддзя да крымінальнай адказнасці праз міжнароднае права за генацыд беларускай нацыі і факты знішчэння і катавання палітычных апанентаў. Канчатковай мэтай гэтай кампаніі мусяць быць свабодныя дэмакратычныя выбары пад міжнародным кантролем. Толькі такім чынам Беларусь зможа вярнуцца  ў Еўропу!

 


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл