Быць людзьмі
Больш за два месяцы, з 8 лістапада, ніхто не бачыў Андрэя Саннікава. Праўда, начальнік калоніі "Віцьба-3", дзе Саннікаў знаходзіцца, сцвярджае, што з палітыкам усё добра і ён ні на што не скардзіцца. Каб хто верыў -- дык, можа, гаварыў бы, што Андрэй Алегавіч наўпрост адпачывае, нібы ў санаторыі, і таму ўсіх папрасіў яго не турбаваць.
Але ніхто не паверыць. Бо найцяжэйшае выпрабаванне -- нічога не ведаць пра сваіх блізкіх: ці жывая маці, ці здаровы сынок, ці не здзекуюцца з таксама асуджанай жонкі?
Здзекуюцца. І з Андрэя, і з Іры Халіп, і з Алы Уладзіміраўны Саннікавай. На нашых вачах здзекуюцца.
За гэтыя два месяцы ім ужо можна было не раз пасівець, затапіць слязьмі Свіслач.
Дзе ён? Чаму яго схавалі ад людскіх вачэй? Чаму не пускаюць адваката?..
Што з ім? Збіваюць? Калечаць? Накачваюць псіхатропамі?..
Як ён? Трэці месяц у адзіночцы. Без лістоў, без аніякай вестачкі з волі. Адзін. З чалавекападобнымі ахоўнікамі і халоднымі сценамі...
Ад усяго гэтага можна звар’яцець там, у "Віцьбе". Можна звар’яцець тут, на волі. Тое, што робіцца, гэта сапраўдныя катаванні і Саннікава, і ягонай сям’і.
На Раство, падчас тэлевізійнай трансляцыі з Кафедральнага сабора аператар не-не ды і выхопліваў твар немаладой жанчыны ў хустачцы. Аніякай рэлігійнай апантанасці. Яна нібы проста прыслухоўвалася да чагосьці ў сваім сэрцы, нібы адна ў натоўпе размаўляла з Богам. Стомленыя вочы колеру зімовага неба. Змучаны позірк. І нешта такое ў твары, што парадноўвае яго з лікамі на іконах. Аператары афіцыйных тэлеканалаў, магчыма, і не ведалі, што паказалі ўсёй краіне, як Ала Уладзіміраўна Саннікава просіць Бога заступіцца за сына. Моліць, каб уратаваў, каб засцярог.
Больш ёй няма каго прасіць. Хоць на яе баку ўсе законы, якімі неабмежавана дазволены і сустрэчы падабароннага з адвакатам, і ліставанне, і тэлефонныя званкі, і нават спатканні з роднымі ў вызначаныя тэрміны. Але немаведама для каго і дзеля чаго тыя законы пісаліся. Падцерліся імі. І родныя Саннікава нібы б’юцца галавой у сцяну, калі патрабуюць ад турэмшчыкаў элементарнага -- законы выконваць. А тыя -- хто нахабна, а хто і вінавата -- толькі ўказваюць ім пальцам уверх: пішыце, маўляў, іншаму начальніку.
Ужо нават не цікава, што гэты самы начальнік сабе думае. Бо, хутчэй за ўсё, нічога ён не думае і не плануе, акрамя аднаго...
Ужо зразумела, што Паўночную Карэю ў Еўропе, дзякаваць Богу, цяпер не пабудуеш. І як толькі паўстане пытанне, хто вінаваты ў бязмежным таптанні законаў і правоў беларусаў, то ясна, на каго ўкажуць пальцам сённяшнія выканаўцы-вінцікі.
Праўда, не зразумела, што ж адбылося з намі, беларусамі? Што ж мы за людзі?
Калі б нехта публічна здзекаваўся з сабакі ці з коткі -- кідаліся б ратаваць, абураліся, гучна гаманілі б: "Якое дзікунства! Які сорам! Як так можна да жывой істоты!" У той жа час на нашых вачах здзекуюцца з людзей, з іхніх сем’яў -- але маўчым. Еўропу заклікаем ратаваць беларускіх палітзняволеных, Злучаныя Штаты, на чужых палітыкаў спадзяёмся, на чыюсьці, а не на сваю прыстойнасць і прынцыповасць.
Год мінуў пасля прэзідэнцкіх выбараў, але ні адна апазіцыйная партыя так і не распачала нацыянальную кампанію за вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі! Усе на сваіх з’ездах, соймах, замежных сустрэчах, у розных заявах патрабуюць: "Вызваліць!" Але ніхто не пайшоў да людзей з прапановай усім народам падтрымаць гэты заклік. Да тых беларусаў, якія на прэзідэнцкіх выбарах галасавалі за Саннікава, за Статкевіча, за Някляева... І да тых беларусаў, якія ўжо пасля выбараў зразумелі, што іх падманулі. Якія галасавалі за Лукашэнку, але ўсё ж такі за тое, каб у нашай краіне быў закон, а не беззаконне.
Палітыкі мяркуюць: людзі страшэнна напалоханы. Пабаяцца паставіць свой подпіс пад лістом да прэзідэнта з патрабаваннем выпусціць з турмаў палітычных закладнікаў...
Але ці так гэта? Хто на самай справе спалохаўся -- мы ці палітыкі?
Не магу і не хачу верыць, што беларусы, якія падчас вылучэння апазіцыянераў кандыдатамі ў прэзідэнты не баяліся не толькі свае подпісы ставіць, але і пакідаць для праверкі ўсе пашпартныя даныя, цяпер пабаяцца быць людзьмі.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне
Iгар (13.01.2012 15:16)
Сорамна чытаць такое i пра сябе таксама. Але… нiчога, як небудзь, дарма… Бо - звык ужо, лiчыць сябе крайнім, або з краю. Як усё?
Чегеварвар (13.01.2012 15:27)
Дзе можна паставіць подпісы супроць катаваньня тых, хто не гуляе у кахей, калі стогне ўвесь народ? За тых, хто, ў адрозненьне ад паталагічнага хлуса, што штодзённа ашуквае беларускі народ, не баіцца гаварыць праўду, як бы ня было цяжка.. За тых, хто абраў дзеля сабе пазбаўленне волі, чым пакаяньне перад пачвараю, якая абрыдла ня толькі цээлай краине, але й суседзям? Абрыдла настолькі, што народ, пазбаўлены магчымасьці гаварыць адкрыта, на кожнам слупе піша “ШОС” і “Жыве Беларусь”. Можа гэта адбываецца таму, што ў нашай краіне ўсё перавернута з галавы на ногі і ў нас толькі баязліўцы гуляюць у кахей, а тым часам людзі сьмелыя сядзяць па турмах, ахвяруючы сваяю свабоду і пазбаўляючы сябе магчымасьці бачыць сваіх дзетак, прытуляцца да жонак у цёплым ложку і адчуць дакрананне матчынай далоні? Што гэта за істота засела на чале нашае дзяржавы, якая настолькі баіцца народ, што жывае у атачэньні шматлікай аховы, тым часам як увесь народ праз указы і законы пазбаўлены магчымасьці бараніць сябе? Чаму так адбываецца? Што робіцца з маёю краінаю? Сорам нам, беларусы. Дзе паставіць свой подпіс? На якой паперы з падзякаю да герояў. Дзе распісацца ў пажаданні здароўя героям у кайданах, якія перажылі “чэсны” суд, і дзе распісацца ў пажаданні найхуткага суда таму, хто зганьбіў народ? Скажыце дзе – прыйду і з пашпартам, і, калі спатрэбіцца, з асабістымі рэчамі. Дзе можна распісацца, што НАДАЕЛА БАЯЦЦА?!
сергей (13.01.2012 16:32)
я готов подписаться...
Валер Голуб (13.01.2012 17:07)
Я мяркую, што і Статкевіч, і Саннікаў і іншыя павінны адправіць у адрас Лукашэнкі лісты, адлюстраваўшы ў іх беззаконне і тую рэчаіснасць, якая была да расправы, падчас судовай расправы, падчас турэмнага зняволення.Для дакументацыі і для яго ведама, каб не мог пасля сказаць, што ён па нейкай прычыне не ведаў усяго гэтага. Пры магчымасці адправіць копіі ў Крэмль, Кіеў, Вільню, і г.д.
NY (13.01.2012 18:52)
"Hі адна апазіцыйная партыя так і не распачала нацыянальную кампанію за..." Kakov narod, takova i oppozicyja. Kakova oppozicyja, takova i vlast'. Plohomu tancoru fal'sifikacyji m'eshajut...
А што? (13.01.2012 19:41)
А што, усе здзекавальніка і іх сем'і жывуць на Марсе і маюць асабістую ахову, што да іх нельга культурна падыйсці і настойліва добрым хлопцам спытаць, што там адбываецца з палітычнымі вязнямі, чаму ад іх няма а ніякіх звестак? Ці няма у Маладога фронту (зарэгістраваны ў Чэхіі) хлопцаў-журналистаў, каб схадзіць да іх, вертухаяў, і узяць у іх интэрв'ю?
ИКС (13.01.2012 22:07)
Неужели вы не понимаете, что белорусы за последние 17 лет одичали из-за своей нерешенной бытовухи!!!Все давно живут семьями и пытаются решить проблемы семьи, а на все остальные проблемы остается лишь только сочувствие и понимание того, что каждый из нас-нищий и беспомощный гражданин РБ,и случись что,никто не заступится кроме семейного круга...
анатоль (13.01.2012 23:03)
Изуверы
Маці (14.01.2012 04:40)
Господи! Помоги! Что это делается? Почему позволяется такое делать? От имени всех матерей заклинаю всех пришедших к власти и творивших насилие над нами простыми смертными опомниться. За грехи свои придётся отвечать. И не одному поколению.
MIKOLA (16.01.2012 09:51)
Быть людьми, это так же не бить окна и не ломать двери в Доме Правительства, даже не призывать к таким действиям. Я был на "Плошчы" 19 декабря 2010г. и слышал такие призывы экс-кандидатов и И. Халип, которая сказала, буквально, следующее:" ...Сення у нас есць шанс i магчымасць звергнуць усiм абрыдлую гэту уладу i нянавiсны рэжым"... Похожие призывы звучали и от других собравшихся на площади. Призывы к насильственному свержению власти преследуются по закону, И люди подписывались за своего кандидата,хотели, чтобы он стал президентом, но они не подписывались под прзывами к "штурму" Дома Правительства. И сейчас многие не подпишутся , чтобы их освободили из тюрьмы, т.к. Санникова, Статкевича и др. не считают политзаложниками. Человек побывавший в тюрьме, приобретает новые психологические закономерности. Эти изменения психики необратимы. Тюрьма - это отрицательный опыт для человека. Тюрьма - это судьба мученников, не бывших, не умевших и не ставших героями.