bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Дзяніс Садоўскі: "Рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі БХД – палітычнае”

NV exclusive   Аўтар: I 13 студзеня 2012 г. 14:51 Image 48370
На сённяшняй прэс-канферэнцыі прэс-сакратар аргкамітэта па стварэнні парыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі распавёў, што стала падставай для прыпынення рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

“Чарговы, чацвёрты па ліку, устаноўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прайшоў 17 снежня мінулага года, – сказаў ён. – Праз тры дні пасля гэтага мы перадалі ў Міністэрства юстыцыі ўсе вызначаныя законам дакументы. Аднак насуперак законным патрабаванням Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад нас дадатковыя дакументы. Напрыклад,ад нас патрабавалі прадаставіць дакумент наконт таго, ці мае арганізацыя, якая прадаставіць партыі юрыдычны адрэс, права гэтыя самыя юрадрасы прадастаўляць”.
Па словах Садоўскага, усе неабходныя дадатковыя дакументы былі сабраны і ў вызначаны тэрмін, да 5 студзеня бягучага года, адпраўлены ў Міністэрства юстыцыі. “Мы адправілі ў Міністэрства дадатковыя дакументы, хаця патрабаванне тое было незаконным, – сцвярджае Дзяніс Садоўскі. – Дакументы пайшлі ў Мінюст заказным лістом, у нас на руках застаўся адпаведны чэк. Тым не менш 6 студзеня Міністэрства юстыцыі высылае на адрас БХД ліст, у якім нам паведамляюць, што працэдура рэгістрацыі партыі прыпынена якраз з-за непрадастаўленых дакументаў. Пасля атрымання гэтага ліста мы накіравалі пратэст на імя міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, у якім выклалі сваю пазіцыю наконт таго, што прыпыненне рэгістрацыі БХД незаконнае. Калі міністр ніяк не адрэагуе, мы будзем вымушаны звяртацца ў суд. Але ўжо сёння відавочна: рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі БХД – палітычнае”.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл