bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Станіслаў Сямашка: Я вырашыў сысці

13 студзеня 2012 г. 16:47 Image 48384

Былы старшыня афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі пракаментаваў Еўрарадыё інфармацыю аб сваёй адстаўцы.



Станіслаў Сямашка паведаміў, што рашэнне аб сыходзе з пасады старшыні прымалася ім асабіста: “Гэта грамадскае аб’яднанне жыве свабодна, вырашае свабодна. Таму я вырашыў сысці. Прабачце,  я не маю часу, да пабачэння”.

Інфармацыя аб адстаўцы Сямашкі з’явілася ўчора. Сярод магчымых прычынаў называюцца кепскае фінансавае становішча арганізацыі і запазычанасці па камунальных плацяжах офісаў. Намеснік Сямашкі Мечыслаў Лысы тлумачыць адстаўку прычынамі асабістага характару.

Нагадаем, што Сямашка — вядомы на Гродзеншчыне прадпрымальнік, ён мае гатэлі ў Гродне і Шчучыне. Кіраўніком арганізацыі яго абралі ў верасні 2009 года. Да таго часу Станіслаў Сямашка не меў ніякага дачынення да польскага руху на Гродзеншчыне. Паводле некаторай інфармацыі, менавіта ён папрасіў беларускія ўлады праверыць, наколькі польскі закон “Аб карце паляка” адпавядае нормам міжнароднага права. У Польшчы Сямашка ўнесены ў "спіс неўязных".

 


Крынiца: Еўрарадыё
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл