У Слуцку зімуюць лебедзі
Дзікія вадаплаваючыя птахі ўсё часцей застаюцца зімаваць не толькі ў гарадах, але і ў сельскай мясцовасці. У Швецыі на зіму застаюцца (пакуль адзінкі, праўда) нават шэрыя жураўлі. А ў Беларусі – лебедзі-шыпуны... Сёлета на возеры Камора паблізу Слуцка атабарылася шасцёрка белакрылых птахаў.
За імі назіраюць спецыялісты мясцовага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў. Пакуль праблем ніякіх, бо снежнае покрыва амаль нулявое і корму хапае. Ды і маразоў яшчэ не было. Па меркаванні арнітолагаў, не варта падкармліваць “зімоўшчыкаў” без патрэбы, яны самі – калі тэмпература не сягае за 15 градусаў – здольныя пракарміцца. Пастаянная падкормка можа адбіць ахвоту здабываць пракорм у натуральным асяроддзі. Іншая справа, калі ўдараць сапраўдныя маразы і вадаёмы цалкам пакрыюцца лёдам. У такім выпадку варта заняцца падкормкай, але пад наглядам спецыялістаў-арнітолагаў. Увогуле ж, так мяркуюць шведскія біёлагі і арнітолагі, зімоўка пералётных дзікаплаваючых птушак сведчыць адназначна пра тое, што глабальнае пацяпленне – не выдумка, а рэальнасць ХХІ стагоддзя...
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне