«Сцэнічная прастора» Любові Сідзельнікавай
Самыя значныя і яркія работы Любові Сідзельнікавай непарыўна з’яднаныя з музычным мастацтвам. На яе рахунку — сцэнаграфія і касцюмы да спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і шэрагу іншых беларускіх і замежных калектываў.
У экспазіцыі, прадстаўленай у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, сабраны эскізы дэкарацый, макеты і касцюмы, створаныя Любоўю Сідзельнікавай з 1995 па 2011 гг.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прымуць удзел калегі Любові Сідзельнікавай — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч і артысты тэатра Кацярына Дзегцярова, Ганна Бяляева і Арцём Хамічонак.




галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне