Свой алей
Новы цэх ужо будуецца на Валожынскім ільнокамбінаце. У ім усталююць нямецкую лінію для выціскання алею, закупяць абсталяванне для ўласнай вытворчасці ПЭТ-бутэлек ад 250 мл і да 1 літра. Усяго ў рэалізацыю праекта мяркуецца ўкласці каля 6 мільярдаў рублёў. У адпаведнасці з праектам на камбінаце плануюць выпускаць 570 тон алею ў год. Для гэтага неабходна будзе штогод перарабляць да 2000 тон ільносемя.
Раней на Беларусі (сабліва ў 60-х гадах) алей ціснулі ледзь не на кожным ільнозаводзе. Прадукцыя карысталася ўстойлівым попытам сярод спажыўцоў, алей выдавалі нават калгаснікам у якасці натураплаты, макуху спажывалі ў сельскай гаспадарцы. Але потым вытворчасць сышла на нет. Цяпер усё пачынаецца наноў... Цалкам магчыма, што беларускі алей (у якасці імпартазамяшчальніка) складзе канкурэнцыю сланечнікаваму. Ва ўсялякім разе, мяркуюць харчавікі, спажыўцу будзе з чаго выбіраць. Пра кошт новага-старога прадукта пакуль нічога не гаворыцца.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне