bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ці выпусцяць Сяргея Каваленку пад заклад

NV exclusive   Аўтар: I 17 студзеня 2012 г. 13:19 Image 48508
Жонцы віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, якая звярнулася з заявай у следчы камітэт, каб яе мужа выпусцілі пад заклад, паабяцалі даць адказ на працягу 15-ці дзён. 

Суму грашовага закладу таксама павінны вызначыць следчыя, калі дадуць сваю згоду. Алена Каваленка аргументавала сваю заяву тым, што муж ужо амаль месяц знаходзіцца ў СІЗА ў стане галадоўкі супраць несправядлівага, на ягоную думку, зняволення. І з кожным днём расце небяспека  незваротных наступстваў для яго здароўя.

Нагадаем, з 22 снежня актывіст знаходзіцца ў СІЗА паводле крымінальнага абвінавачання. Супраць яго распачалі справу паводле артыкула 415 "Ухіленне ад адбывання пакарання".  Яго вінавацяць у парушэннях адбывання рэжыму ўмоўнага пакарання – "хатняй хіміі", прысуджанай яму за тое, што 7 студзеня 2010 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы.

Незадоўга да таго, як яго змясцілі ў СІЗА, Сяргей Каваленка падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Такім чынам ён спрабуе аспрэчыць прысуд, вынесены яму за вывешванне сцяга на елцы, якое суд кваліфікаваў як злоснае хуліганства.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл