bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Украінскі дэпутат патрабуе спыніць пераслед украінаскай дыяспары ў Беларусі

NV exclusive   Аўтар: I 18 студзеня 2012 г. 13:53 Image 48572
Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Гузь звярнуўся да міністра замежных спраў Украіны, пасла Украіны у Беларусі і генеральнага консула Украіны ў Брэсце. 
Дэпутат занепакоены фактамі дыскрымінацыі прадстаўнікоў украінскай дыяспары ў Баранавічах. Падставай для звароту стала адмова баранавіцкіх уладаў зарэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў “Кабзар”, а таксама пераслед кіраўніка аб’яднання Міколы Чарнавуса.

Для таго, каб арганізацыя мела юрыдычны адрас, які неабходны для рэгістрацыі аб’яднання, мясцовыя чыноўнікі прапанавалі арандаваць памяшканне за 10 мільёнаў рублёў (гэта прыкладна 9 000 грывень). У той час ва Ўкраіне мясцовыя ўлады прадастаўляюць беларускім аб’яднанням памяшканні за 1 грыўню.

9 студзеня кіраўніка “Кабзара” Мікалая Чарнавуса дапыталі ў міліцыі пасля таго, як той падаў заяўку на пікет пад лозунгам: «Чыноўнікі супраць дружбы паміж народамі». На пікеце актывісты аб'яднання «Кабзар» хацелі выказаць пратэст супраць адмовы баранавіцкіх чыноўнікаў прадаставіць арганізацыі памяшканне для юрыдычнага адрасу.

Ігар Гузь называе гэта грубым парушэннем правоў украінцаў, якія пражываюць у Баранавічах. У сувязі з гэтым ён накіраваў дэпутацкі зварот міністру замежных спраў Украіны Канстанціну Грышчанку, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Віктару Ціханаву і генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце Івану Баранчыку з патрабаваннем аказаць дапамогу украінцам Беларусі ў абароне іх правоў і свабод.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл