bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Звальненні ў адказ на патрабаванні выканання заканадаўчых нормаў

NV exclusive   Аўтар: I 18 студзеня 2012 г. 14:08 Image 48573
Намесніка кіраўніка магілёўскага гарадскога аргкамітэта БХД Алега Аксёнава звальняюць з працы. 
Адміністрацыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната паведаміла яму, што кантракт, заключаны з ім 17 лютага 2011 года, працягвацца не будзе.

Актывіст звязвае сваё звальненне з дзейнасцю забастовачнага камітэта, адным са стваральнікаў яго ён быў і які ён узначаліў 13 кастрычніка 2011
года. Прычынамі стварэння забастовачнага камітэта былі нізкі ўзровень заробкаў, нерэгулярнасць іх выплат (часам
затрымкі дасягалі да 10 дзён), нявыдача спецвопраткі, наяўнасць зон, у якіх небяспечна працаваць ды іншае.

Стваральнікі забастовачнага камітэта склалі зварот да адміністрацыі камбіната, у якім патрабавалі выканання тых нормаў, якія прапісаныя ў заканадаўстве і
кантракце.

Алег Аксёнаў паведаміў, што законнасць патрабаванняў працоўных прызнала і адміністрацыя камбіната, якая ў сваім адказе назвала канкрэтныя
тэрміны выпраўлення на прадпрыемстве праблем, але фактычных змен не наступіла. Сябры забастовачнага камітэта адчулі ціск з боку адміністрацыі. Некаторыя з іх
былі вымушаны ўзяць адпачынак за ўласны кошт, а з Алегам Аксёнавым адміністрацыя не падоўжыла кантракт, нягледзячы на тое, што за час працы на прадпрыемстве ў яго не было парушэнняў і заўваг з боку адміністрацыі.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл