bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Зянон Пазьняк: байкот, суды і дэпартацыя

NV exclusive   Аўтар: I 18 студзеня 2012 г. 15:30 Image 48577
У звароце да студзеньскага сойма Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ лідар партыі Зянон Пазьняк выступіў з некалькімі ініцыятывамі, рэалізацыю якіх лічыць вельмі важнай.
Па-першае, Пазьняк выказаўся за байкот парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ўвосень. 

Гэтую ініцыятыву нельга назваць нечаканай, паколькі партыя байкатавала ўсе палітычныя кампаніі апошняга часу.
Другая ініцыятыва таксама агучвалася раней. “Трэба ўзняць пытанне аб выдаленні дзяржаўных ідэолагаў  з установаў і прадпрыемстваў”, -- звярнуўся да сваіх паплечнікаў Зянон Пазьняк. Праўда, такое пытанне ўжо ўзнімалася, але пакуль ніхто, ў тым ліку і прадстаўнікі КХП-БНФ, не здолелі прапанаваць нейкай уцямнай стратэгіі рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

Задача, якая пастаўлена партыйцам на бліжэйшы час, -- працаваць над праблемай продажу “Белтрансгазу”. На думку Пазьняка, справу гэту можна і трэба давесьці да суда.
“Расійская амбасада ў Мінску зараз паводзіць сябе дакладна як у канцы XVІІІ-га стагоддзя калі імперыя рыхтавала захоп Вялікага Княства Літоўскага і дыпламатыя дзейнічала як рэзідэнцыя і штаб падрыхтоўкі акупацыі. Рускі пасол Сурыкаў выступіў з недапушчальнымі агрэсіўнымі заявамі супроць беларускіх інтарэсаў і павінен быць выдалены з нашай краіны”, -- мяркуе лідар беларускага нацыянальнага руху.




Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

strashila (18.01.2012 22:41)

Только бойкот,хватит быть быдлом.

2012 (19.01.2012 12:28)

"Пазьняк выказаўся за байкот парламенцкіх выбараў..." Baba z voza -- kan'u l'agchej.

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл