bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №7-8 (3546-3547) - "З-ЗА КРАТАЎ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З-ЗА КРАТАЎ

Мікалая Статкевіча пераводзяць у турму

13 студзеня 2012 г.
12 студзеня ў Шклоўскай калоніі адбыўся суд, які пастанавіў перавесці экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча адбываць пакаранне ў больш жорсткіх умовах. Цяпер палітык будзе тры гады знаходзіцца ў турэмнай камеры.
Фармальнай падставай для суда сталі спагнанні з боку адміністрацыі за парушэнні правілаў унутранага распарадку. Адным з такіх парушэнняў, напрыклад, было тое, што палітвязень не меў на вопратцы адпаведнай біркі з прозвішчам. Паплечнікі Мікалая Статкевіча лічаць, што сапраўднай прычынай пераводу ў турму стала помста ўлад за адмову пісаць прашэнне аб памілаванні.
Цяпер палітвязню будзе дазволена толькі адна бандэроль вагой да 2 кг замест трох па 30 кг, а таксама толькі адно кароткачасовае спатканне ў год. Апроч таго, цягам месяца ён можа патраціць грошай не больш за адну базавую велічыню.
“Такіх выпадкаў пераводу са звычайнай установы ў турму раней не было, — гаворыць праваабаронца Гары Паганяйла. — Выпадак з Мікалаем Статкевічам — першы”.
Па папярэдніх звестках, Статкевіч будзе пераведзены ў турму №4 Магілёва.

З першых вуснаў
“Я не магу сказаць, што Статкевіч гэта прыняў як належнае. Мы не згодныя, што рашэнне прынята законнае і абгрунтаванае, але разам з тым чагосьці падобнага Мікалай Віктаравіч чакаў”, — сказаў адвакат Статкевіча Сяргей Новік.
Ён таксама адзначыў, што “Статкевіч выглядае нядрэнна, кажа, што адчувае сябе таксама нядрэнна, наколькі гэта магчыма ў рамках папраўчай установы”.
Дарэчы, абскардзіць судовае рашэнне аб пераводзе ў турму немагчыма.

ТЫМ ЧАСАМ
17 студзеня будзе вырашацца пытанне аб пераводзе Мікалая Аўтуховіча на больш жорсткі рэжым адбыцця пакарання.
Палітвязня, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №5 за нібыта незаконнае захоўванне, перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, абвінавачваюць у шматлікіх парушэннях правілаў унутранага распарадку. Парушэнні мелі дробны характар, напрыклад, сярод іх — адмова пайсці ў сталовую. Хаця Аўтуховіч мусіць харчавацца дыетычнымі прадуктамі, бо на ягоным здароўі адбіліся шматлікія галадоўкі пратэсту.
16 снежня грамадскасць даведалася аб тым, што палітвязень ускрыў сабе вены. Пракуратура правяла следства і пастанавіла, што гэты акт “был актом членовредительства в связи с протестом существующим требованиям установленного порядка отбывания наказания, предъявляемых администрацией исправительного учреждения к осужденным”. Гэта нягледзячы на тое, што сам Аўтуховіч тлумачыў свой учынак тым, што адміністрацыя заплюшчвае вочы на супрацьпраўныя дзеянні аднаго з супрацоўнікаў калоніі, які збівае зняволеных.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл