bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №7-8 (3546-3547)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Вышэйшая адукацыя зноў вырасце ў цане (+таблица)

Аўтар: I 13 студзеня 2012 г.
У некаторых ВНУ яе кошт можа перавысіць 12 мільёнаў рублёў.

З 1 студзеня у краіне на 32,5 працэнта павялічылася тарыфная стаўка першага разраду. Адпаведна вырастуць і заробкі бюджэтнікаў, у тым ліку і прафесарска-выкладчыцкага саставу. Гэта значыць, што плата за навучанне абавязкова павысіцца, бо ў нашай краіне цана ведаў складаецца ў першую чаргу з аплаты працы выкладчыкаў і платы за святло, ваду і г.д, а не вызначаецца, напрыклад, прэстыжнасцю спецыяльнасці, яе запатрабаванасцю на рынку працы.
У Міністэрстве адукацыі гэтую інфармацыю ўжо пацвердзілі, дадаўшы, што зараз вызначаецца прагноз кошту платнага навучання на бліжэйшы час і ўлічвацца будзе не толькі рост тарыфнай стаўкі, але і павышэнне іншых цэн і тарыфаў. Якой стане цана вышэйшай адукацыі, прагназаваць складана. У кастрычніку тарыфная стаўка першага разраду была павялічана на 28 працэнтаў, аднак Міністэрства адукацыі рэкамендавала навучальным установам павысіць кошт навучання не больш як на 25 працэнтаў. І амаль усе ВНУ да прапановы прыслухаліся. Магчыма, так будзе і зараз, бо калі павысіць плату на навучанне на 30 працэнтаў, то, напрыклад, студэнтам стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прыйдзецца плаціць за навучанне амаль 12 з паловай мільёнаў рублёў! Да 12 мільёнаў можа наблізіцца плата за навучанне на эканамічным, юрыдычным факультэтах БДУ, а таксама на факультэце журналістыкі і міжнародных адносін. Дзе ж браць такія грошы, калі намінальны сярэдні заробак па краіне ў лістападзе склаў 2 мільёны 439 тысяч рублёў, а на рукі людзі атрымалі значна менш?
Увогуле ад пачатку навучальнага 2011—2012 года плата за вышэйшую адукацыю ў Беларусі павышалася ўжо двойчы. Першы раз яна пераглядалася ў верасні 2011 года і ўзрасла ў сярэднім на 20%, другі раз — у кастрычніку-лістападзе (рост склаў 20—25%). Чарговае павышэнне стане трэцім!

Як раслі кошты на адукацыю ў найбольш прэстыжных ВНУ (млн руб.)
 ВНУ       Кошт навучання на 1 верасня 2010  Кошт навучання на 1 верасня 2011 Кошт навучання на 1 лістапада 2011 
 БДМУ      5,4—6,5    7,4—7,9  8,3—9,7
 БДУ      4,3—5,3  5,4—7,5   7,7—9,3
 БДЭУ      3,9—4,0  4,6—5,0  6,0—6,2
 Акадэмія кіравання пры прэзідэнце РБ  3,9  6,1  7,6
 БДУІР      3,8—4,3  5,2—6,0  6,7—7,5
 БНТУ      4,1—4,3  6,1—6,4  6,2—7,6
 МДЛУ      3,5  5,0   5,9

 





Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Галина (14.01.2012 21:52)

В БГУ платники уже засобирались переводиться на заочку. Еще чуть чуть и платных отделений не останется, некому будет учиться.

Наталья (16.01.2012 12:30)

Какое там 25%! Витебский универ. им Машерова юридический факультет поднял стоимость аж на 42%. Это с сентября по декабрь 20011 года. Учёба только для богатых!

студент (17.01.2012 12:05)

То, что в медицинском вузе высокая оплата – объяснимо. Там и база материальная нужна, чтобы учить студентов и заочного отделения нет, поэтому и конкурсы высокие. Но за что платят экономисты и юристы БГУ – вопрос. Экономистов и юристов в стране переизбыток.

депутат (17.01.2012 16:31)

Скоро в ВУЗах будут учиться двоечники богатых родителей. И вот представьте себе картину: в Витебский медунивер поступил и исправно закончил за родительские деньги двоечник-недотепа. Во такой врач накалечит,а не налечит.

иван купала (19.01.2012 09:37)

Я всегда был противником платного образования, тем более в государственных учебных заведениях. У меня двое старшеклассников и для меня это - актуально.С каждым процентом "платников " и Лукашенко и правительство теряют свой рейтинг трехкратно. Как может семья, имеющая студентов - платников, любить или уважать правительство и свое государство , если она дважды платит за учебу? Кроме обучения я имею ввиду еще и налоги. И при этом немалые. Это не только подоходный налог, земельный или недвижимость. Но и все остальные -НДС (20%),прибыль(18-24%) , акцизы и многие другие, которые заложены в цене товаров, которые мы ежедневно используем в повседневной жизни. Наша зарплата фактически и состоит из одних налогов.Пусть мы -пассивные платильщики (часть налогов платят предприятия), но это мы формируем бюджет страны. А граждане, которым мы доверили их правильно перераспределить, делать это не умели и не умеют.Почитайте бюджет страны (расходную часть) на 2012 год и вы поймете откуда в стране и кризисы ,и инфляция , и платное обучение , и платная медицина!

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл