bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №7-8 (3546-3547) - "ЧУЛI?"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЧУЛI?

Пералом у Афганiстане

13 студзеня 2012 г.
Упершыню пасля пачатку афганскай аперацыi ў 2001 годзе талiбы пагадзiлiся весцi перамовы з ЗША.
Вашынгтон даўно гэтага дамагаўся. Перамовы будуць весцiся ў амбасадзе талiбаў, якая адчынiцца ў Катары. Пра гэта пiша „Gazeta Wyborcza”.
На думку амерыканскiх вайскоўцаў i палiтычных аналiтыкаў, вайна ў Афганiстане прымае ўсё больш крывавы характар. Без пагаднення з талiбамi яе нельга будзе скончыць.
Два гады таму амерыканцы заплацiлi шмат долараў пераапранутаму купцу з базару ў пакiстанскай Квэце, якi выдаваў сябе за пасланнiка талiбаў. У вераснi чарговы пасланец талiбаў забiў у Кабуле Рабанi, якi ад iмя прэзiдэнта Афганiстана шукаў кантакту з талiбамi. З трэцяй спробы амерыканцам удалося завязаць кантакт з пасланнiкамi эмiра талiбаў мулы Амара. Гэта адбылося ў Катары, пры пасярэднiцтве немцаў i катарцаў, якiя пагадзiлiся на адкрыццё талiбскай амбасады ў сваёй сталiцы.
У сваю чаргу талiбы пагадзiлiся на размовы пра вывад войск заходняй каалiцыi з Афганiстана.
Гэта толькi пачатак працэсу, кажа газеце Валi Наср, дарадца прэзiдэнта Абамы ў афганскiм пытаннi. Поспех перамоў будзе залежаць ад таго, цi пагодзяцца бакi пайсцi на саступкi. Першай праверкай будзе абмен ваеннапалоннымi. Галоўнай перашкодай у далейшых перамовах памiж ЗША i талiбамi могуць стаць прэзiдэнт Афганiстана Хамiд Карзай і ўлады Пакiстана.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл