bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №7-8 (3546-3547) - "ПА СЛЯДАХ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПА СЛЯДАХ

Надзея памірае апошняй...

Аўтар: I 13 студзеня 2012 г.
Каб арганізаваць паўнавартасныя пошукі беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў мінулым годзе, неабходна каля 30 тысяч долараў.

Нагадаем, што ў маі мінулага года ў Гімалаях зніклі два беларускія альпіністы з каманды мінскага клуба “Хан-Тэнгры” — кіраўнік экспедыцыі Мікалай Бандалет (на фота злева) і Сяргей Белавус.


Каманда беларускіх альпіністаў з чатырох чалавек адправілася ў экспедыцыю 12 красавіка. 27 красавіка яны ўзняліся на вышыню 5000 метраў, а затым вярнуліся на адпачынак у базавы лагер. Пасля гэтага з-за дрэннага самаадчування адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў экспедыцыі Сяргей Прачакоў. 3 мая на вышыні 4250 метраў адмовіўся ад узыходжання і Юрый Сушко. Як ён прызнаўся пазней, “не быў падрыхтаваны маральна”. 5 мая гэтыя альпіністы адправіліся з Непала ў Мінск, а Мікалай Бандалет і Сяргей Белавус прадоўжылі штурмаваць Тулагу.


Апошні раз Мікалай патэлефанаваў жонцы Таццяне 8 мая. Сказаў, што да вяршыні засталося прыкладна 100—120 метраў... З таго часу сувязі не было. На пошукі ў Непале некалькі разоў адпраўлялі верталёт, 15 мая на вышыні 6400 метраў былі знойдзены палатка і сляды.
“Прайшло каля паўгода з таго дня, як Сяргей Сцяпанавіч Белавус не вярнуўся з гімалайскай экспедыцыі, — напісаў яго сябар Міхаіл Мельнікаў. — Калі ён перад ад’ездам зайшоў да мяне ў госці і мы з ім доўгі час абмяркоўвалі будучае ўзыходжанне, нічога не прадказвала бяды. Яго шматразовыя ўзыходжанні і вопыт дадавалі ўпэўненасці ў поспеху той экспедыцыі. Я да гэтага часу не магу паверыць, што пра Сяргея даводзіцца пісаць у мінулым часе.
26 снежня Сяргею споўнілася б 50 гадоў. Я ведаў яго даўно. Мы з ім былі ў школе інструктараў у 1990 годзе, затым — сумесныя ўзыходжанні на Каўказе, Паміры, Цянь-Шане, у Пакістане. Па жыцці і ўчынках Сяргей быў вельмі правільным чалавекам. Дзеля агульнай справы мог ахвяраваць асабістымі інтарэсамі. У Пакістане пры ўзыходжанні на Нанга-Парбат у трэцім лагеры на вышыні 6800 метраў ён сказаў, што ў яго мёрзнуць ногі, таму на вяршыню, хутчэй за ўсё, не пойдзе, але палатку ў чацвёрты лагер вынесе і падстрахуе нас, будзе чакаць з гарбатай. Сяргей разумеў, што калі ў яго будуць праблемы з нагамі падчас узыходжання, то каманда будзе спускаць яго ўніз і на вяршыню ніхто не пойдзе. Сяргей Сцяпанавіч заўсёды думаў спачатку аб іншых і толькі затым — аб сабе.
Альпінізмам ён пачаў займацца ў 80-я гады ў Магілёве, калі вучыўся там у інстытуце. Працаваў выратавальнікам. У Мастах у свой час выкладаў у школе. У гарах вучыў маладых альпіністаў, і гэта ў яго атрымлівалася. Моладзь цягнулася за ім. Такіх людзей, якія прайшлі школу альпінізму Саюза, застаецца ўсё менш і менш.
Фёдар Корбут неяк мне сказаў: “Вось і Сяргей сышоў і нічога не сказаў”. Але я думаю, што сваімі справамі і ўчынкамі ён сказаў нам многае...”
Жонка Мікалая Бандалета Таццяна распавядае “Народнай Волі”, што ніякіх звестак аб альпіністах няма да гэтага часу.
— Верталёты пяць разоў адпраўляліся на пошукі, але ўсё безвынікова, — кажа яна. — Нікога не знайшлі, ніякіх слядоў, акрамя палатак, няма.
— За пошукі трэба плаціць?
— Так, і немалыя грошы. Я да гэтага часу разлічваюся з пазыкамі...
— Што далей?
— Добрае пытанне... Я б аднавіла пошукі, але ніхто не пойдзе насустрач, таму што неабходна вялікая фінансавая база. Трэба кватэру прадаваць. Ад дзяржавы ў гэтым сэнсе таксама не варта чакаць дапамогі. Я некалькі разоў прасіла падтрымкі ў Міністэрстве замежных спраў, але там мне сказалі, што грошай у іх няма, каб арганізоўваць пошукі.
— Колькі патрэбна для паўнавартасных пошукаў?
— Каля 30 тысяч долараў. Можа, і адгукнуцца спонсары, але да гэтага часу ўсе маўчалі.
— Калі лепш за ўсё праводзіць работы па пошуку?
— У красавіку-маі альбо восенню, калі няма мусонаў.




Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл