bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Памёр скульптар Уладзімір Жбанаў

16 студзеня 2012 г. 15:56 Image 48467
У панядзелак у 13:00 памёр вядомы беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі, паведаміў НН Адам Глобус.
Яму было 57 год.

Паніхіда адбудзецца ў сераду, у 14.00 у Тэатры беларускай драматургіі на Крапоткіна, 44, сказала kp.by жонка скульптара Жанна.

***

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 г. у Мінску ў сям’і вайскоўца.

У 1973 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979 г. — Беларускі дзяржаўнытэатральна-мастацкіінстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Афганістане. Пасля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР (1983 г.). 1985 — 1999 гг. выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1993 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Ён аўтар наступных скульптураў Мінска

 — «Незнаёмка» («Дзяўчына на лаўцы») у Міхайлаўскім скверы сталіцы, «Курыльшчык» (у Міхайлаўскім скверы), «Дзяўчынка з парасонам» (тамсама), «Фатограф», «Дама з сабачкам» (абведзе — на Камароўскім рынку), «Экіпаж» (каля Ратушы), «Дойлід» (Плошча Незалежнасці), у Маладзечне на галоўнай плошчы стаіць яго скульптура «Залатая папараць».

Адна з апошніх яго работ «Пакупнікі» пастаўлена каля мінскага ЦУМа.


Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл