bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Грамадскія актывісты спрабуюць паскорыць працэс адмены артыкула 193.1

NV exclusive   Аўтар: I 17 студзеня 2012 г. 17:48 Image 48547
Актывісты  грамадскай ініцыятывы “Права на веру” і “СТОП 193.1!” шукаюць дзяржаўную структуру, у кампетэнцыю каторай уваходзіць ініцыяваць адмену артыкула 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць і пакаранне зняволеннем за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.   
Сяргей Лісічонак, адзін з кіраўнікоў  Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі патлумачыў: “Мы спрабуем знайсці дзяржаўную ўстанову, якая распачне працэс адмены артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса. На жаль, папярэднія крокі не прынеслі плёну. Мы звярталіся ў многія ўстановы, усе казалі, што гатовы разглядаць гэтае пытанне, але нічога так і не было зроблена. Таму мы прынялі рашэнне арганізаваць вырашэнне гэтага пытання адной канкрэтнай інстытуцыяй і скіравалі лісты ў шэраг дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь”.

Пасля таго, як пачаў дзейнічаць адпаведны артыкул са студзеня 2006 г. за дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі да крымінальнай адказнасці прыцягнулі каля двух дзесяткаў чалавек.

Апошнім часам артыкул 193.1 дае падставы выносіць папярэджанні незарэгістраваным рэлігійным аб’яднанням. Аўтары ліста звяртаюць увагу а тое, што ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, права на свабоду веравызнання мае большы прыярытэт у параўнанні з іншымі правамі і не можа быць абмежавана нават у надзвычайнай сітуацыі. Шэраг грамадскіх арганізацый беспаспяхова спрабавалі  атрымаць за гэты час дзяржаўную рэгістрацыю. Такая сітуацыя, зазначаецца ў лісце,  стварае сацыяльнае напружанне і перашкаджае паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі сваіх канстытуцыйны правоў.
   
Актывісты  грамадскай ініцыятывы “Права на веру” і “СТОП 193.1!” скіравалі лісты ў  Палату Прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Адміністрацыю Прэзідэнта, Савет Міністраў, Міністэрства юстыцыі, Вярхоўны Суд, Канстытуцыйны Суд, Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, а таксама ў КДБ і шэраг іншых дзяржаўных устаноў Рэспублікі  Беларусь. 




Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Jerzy (17.01.2012 20:51)

Увы, проблема не только в ст.193.1. Весь белорусский уголовный кодекс - эту мешанину жестокости и глупости - давно пора отправить в отхожее место. Мои российские знакомые юристы ужасаются, когда я цитирую ст.351: за умышленное разрушение машинного носителя (например, дискеты 3,5 дюйма) - до 5 лет лишения свободы. Впрочем, чему удивляться? УК писан "учеными" уровня Чергинца.

Paliasouschtschyk (18.01.2012 14:05)

JERZY-respekt ! Стаў Урад супроць народу ! Адабраў - у яго свабоду !

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл