bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Адам Міхнік — паслу Беларусі: Вы зразумелі мяне правільна

20 студзеня 2012 г. 12:41 Image 48714
Gazeta Wyborcza апублікавала ліст пасла Беларусі Гайсёнка і адказ Міхніка Гайсёнку.
Гайсёнак напісаў:

«Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польскай Рэспубліцы зноў выказвае занепакоенасць з прычыны чарговых публікацый у «Газеце Выборчай», якія маюць на мэце стварыць адмоўны вобраз нашай краіны і яе кіраўніцтва.

У прыватнасці мы звяртаем увагу на Ваш каментар за 27 снежня «Расія зноў здзівіла свет», які змяшчае абразлівыя ў дачыненні да Беларусі сцверджанні.

Мы таксама звяртаем увагу, што такая практыка, якая зневажае пачуцці і годнасць грамадзянаў Беларусі, не спрыяе фармаванню паразумення і ўзаемна карыснага супрацоўніцтва між нашымі краінамі.

Мы рашуча пратэстуем супраць такой практыкі, якая падмяняе свабоду слова і незалежнасць СМІ ўсёдазволенасцю і яўнай непавагай да ўсіх этычных нормаў».

У згаданым каментары за 27 снежня 2011 Адам

Міхнік, пішучы аб паслявыбарчых пратэстах у Расіі, адным сказам згадаў Беларусь: «Не веру, што Расія схоча ісці следам дзяржавы Лукашэнкі, дэспата і псіхапата, які здзекуецца з беларускага народа».

Міхнік адказаў Гайсёнку:

«Сардэчна дзякую за ліст, у якім Вы выказваеце занепакоенасць. Мне Ваш ліст прынёс супакаенне.

Я супакоіўся, бачачы, што рэакцыя «Газеты Выборчай», а таксама і мая ўласная на тое, што адбываецца ў Беларусі вакол парушэння правоў чалавека, таптання грамадзянскіх свабодаў і чалавечай годнасці былі заўважаныя і правільна прачытаныя высокім службоўцам адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі.

Я не ведаю, што Вы называеце «ўсёдазволенасцю» і «непавагай да этычных нормаў».

Мы лічым, што «ўсёдазволенасць» — гэта дазвол і маўклівае ўхваленне дыктатарскіх метадаў, ужываных адміністрацыяй прэзідэнта Лукашэнкі, а «непавага да этычных нормаў» — гэта збіванне, знявольванне, дыскрымінацыя людзей дэмакратычнай апазіцыі, гэта беларускія вязні сумлення, гэта пастаянная хлусня, гэта фальшаванне выбараў.

Мы выказваем поўную салідарнасць з мужнымі грамадзянамі беларускай дзяржавы. Усіх вязняў сумлення мы будзем абараняць; тых, якім затыкаюць рот, будзем публікаваць, гэткім чынам служачы фармаванню клімату паразумення між польскім і беларускім народамі.

Не будзем маўчаць, калі апарат Аляксандра Лукашэнкі зневажае пачуцці і годнасць грамадзянаў Беларусі.

Прыміце, калі ласка, словы пашаны беларускаму народу, словы захаплення зняволенымі абаронцамі беларускай свабоды».


Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Аляксандр (20.01.2012 23:46)

Дзякуй, спадар Міхнік. Хоць нехта можа адказаць гэтым прыхвасням!

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл