bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №9-10 (3548-3549) - "SOS!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

SOS!

Iрына ХАЛIП: «Пра лёс Андрэя нічога не вядома»

Аўтар: I 18 студзеня 2012 г.
Больш за два месяцы адвакаты экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, асуджанага за быццам бы арганізацыю масавых беспарадкаў на пяць гадоў пазбаўлення волі, не могуць убачыць падабароннага.
Што адбываецца з Андрэем Саннікавым у калоніі? Ці існуе пагроза для яго жыцця? Адказаў на на гэтыя пытанні родныя палітыка не ведаюць...
Апошнюю спробу ўбачыцца са сваім падабаронным адвакат Андрэя Саннікава Андрэй Варвашэвіч зрабіў 12 студзеня. Але ў чарговы раз безвынікова. У калоніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне палітык, юрысту растлумачылі, што спатканне прадаставіць не могуць, паколькі адбываецца праверка па факце заявы Саннікава аб тым, што яго жыццю пагражае небяспека.
“Яшчэ 16 лістапада мінулага года адвакат Андрэя Алегавіча, прыехаўшы ў Бабруйскую калонію, даведаўся, што Саннікава ў ёй няма, — расказвае “Народнай Волі” жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп. — У той жа дзень мы высветлілі, што Саннікаў знаходзіцца ў Магілёве. На наступны дзень адвакат паехаў туды, але яго на сустрэчу не пусцілі. 22 лістапада мы ўжо даведаліся, што Андрэй знаходзіцца ў “Віцьбе-3”. І вось ад 22 лістапада адвакаты мужа кожны тыдзень робяць спробы ўбачацца з ім, але ўсё марна... Прычым падставы для нядопуску адваката да Саннікава розныя: у магілёўскую турму абаронцу не пусцілі, спасылаючыся на тое, што гэта “перасыльная” турма і ён не мае права на сустрэчы з адвакатам. У той жа час з Магілёўскай пракуратуры, куды са скаргай звярталіся адвакаты, прыйшоў адказ, у якім паведамлялася, што Саннікаву не далі сустрэцца з абаронцамі з-за адсутнасці адпаведнай заявы з яго боку. Прычым я сцвярджаю, што гэта поўная хлусня, бо Андрэй, наадварот, дамовіўся з адвакатамі: як толькі яго некуды перавозяць — ён адразу ж піша заяву на сустрэчу з абаронцам”.
Апошнія афіцыйныя “адпіскі” родныя Андрэя Саннікава атрымалі напрыканцы мінулага тыдня. “Прыйшла папера з Віцебскай пракуратуры, — працягвае Ірына Халіп. — У адказе напісана, што адвакат не будзе дапушчаны да Саннікава да заканчэння праверкі, якая быццам бы праводзіцца па заяве мужа. Начальнік “Віцьбы-3” не лічыць мэтазгодным дапускаць адваката да майго мужа да заканчэння праверкі. І гэта, заўважце, афіцыйны адказ. Адказ, якім пацвярджаецца, што парушаюцца правы асуджанага чалавека. Дарэчы, калі тая праверка скончыцца — невядома”.
Яшчэ адна папера прыйшла напрыканцы мінулага тыдня з Дэпартамента выканання пакаранняў за подпісам выконваючага абавязкі начальніка гэтай установы спадара Працэнкі. Афіцыйная пазіцыя ДВП: Саннікаў не прывёў пераканаўчых доказаў таго, што яму патрабуецца юрыдычная дапамога... “Так што пра лёс Андрэя нічога па-ранейшаму не вядома, — уздыхае Ірына. — Дарэчы, маці Андрэя — Ала Уладзіміраўна — яшчэ на пачатку мінулага месяца напісала заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў. Яна настойвае на сустрэчы з сынам. Але ў дэпартаменце нібы вады ў рот набралі — нягледзячы на тое што абяцалі разгледзець заяву ў 15-дзённы тэрмін, які даўно мінуў, ніякай рэакцыі няма”.
Што і каму павінен даказваць Саннікаў, каб скарыстацца сваім ЗАКОННЫМ правам на сустрэчу з адвакатам?
У Крымінальна-выканаўчым кодэксе Беларусі зафіксавана: “Для атрымання юрыдычнай дапамогі асуджаныя маюць права карыстацца паслугамі адвакатаў і іншых асоб, якія маюць права на аказанне юрыдычнай дапамогі”. Такім чынам, Саннікаў мае права на сустрэчу з адвакатам. Чаму ж не выконваецца гэтае палажэнне закона?
Юрыст Тамара Сідарэнка, былы адвакат са шматгадовым стажам, якая пасля падзей 19 снежня абараняла экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” адзначыла: “Любы асуджаны, дзе б ён ні знаходзіўся — у турме ці калоніі, як, напрыклад, Саннікаў, мае права ў любы час звярнуцца па юрыдычную дапамогу і атрымаць сустрэчу з адвакатам. Гэта прапісана ў законе. Для сустрэчы з адвакатам асуджаны павінен напісаць адпаведную заяву, па сутнасці, ставячы адміністрацыю папраўчай установы перад фактам: мне патрэбна сустрэча з адвакатам. Гэта не азначае, што сустрэча адбудзецца тут і зараз, але ўмовы для яе правядзення павінны быць створаны. Адмаўляць асуджанаму ў законным праве на сустрэчу з адвакатам — незаконна”.


КАЛІ ВЯРСТАЎСЯ НУМАР
«Нават на гэтым яны не спыняцца»
Учора Ірына Халіп атрымала адразу два лісты ад Андрэя Саннікава.
“У адным з іх проста адна фраза: “Абдымаю цябе, можа, хоць гэта яны прапусцяць”, — гаворыць Ірына Халіп. — У другім ён піша: “Проста адчаяўся, нават адвакатаў пазбавілі, цалкам адрэзалі ад вас. Але нават на гэтым яны не спыняцца...”
Мяне вельмі пужаюць гэтыя словы. Не зразумела, на чым там “не спыняцца” і што з ім там адбываецца”.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Иван (20.01.2012 00:35)

Я писал на маил хартии информацию насчет Санникова, которую мне удалось узнать. Однако никакой реакции не последовало. Следовательно у меня возникло подозрение, что Санникова лишь используют для раздувания каких-то настроений.

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл