З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ
Лідзія АЎТУХОВIЧ: «Я малюся, каб Бог не даў яму загінуць...»
Насцярожаны позірк, прыгожы твар, на якім адбіліся і страх, і жах, і пакуты. Адначасова ветлівая, але крышку разгубленая ўсмешка. Так пачалося маё знаёмства з жанчынай складанага лёсу, з маці палітвязня Мікалая Аўтуховіча Лідзіяй Юльянаўнай.
Яна пачынае гаварыць — і плача. Спрабуе стрымацца, выбачаецца: “Не звяртайце ўвагі, гэта я ўсё пра сына думаю і вось часам не вытрымліваю”. А потым зноў поўныя вочы слёз. Каб неяк пераключыць яе ўвагу на іншую тэму, распытваю пра яе саму, пра яе лёс.
— Я нарадзілася ў 1939 годзе, 17 мая. Усё дзяцінства і маладосць была Ліляй Ігнацік. Хаця па пашпарце я Лідзія, але ўсе свае чамусьці звалі мяне Ліляй. Тату свайго амаль не памятаю, бо была малая, калі яго забілі. А вінаваты ў яго смерці родны брат. Ён данёс немцам, што бацька носіць ежу партызанам. Вось тату і расстралялі. Потым, калі немцаў прагналі, татавага брата-здрадніка пасадзілі. Вельмі цяжкі быў час... Усім было цяжка... А тым, у каго толькі мама пасля вайны засталася, — дык зусім гора. Але ў нас і мамы хутка не стала. Той самы мой дзядзька, з-за якога бацька загінуў, вярнуўся з турмы і нам адпомсціў. Зарубіў маму сякерай, калі тая была на калгасным полі каля фермы. Ён і мяне хацеў забіць, але я ўцякла... Малая тады была. Толькі ведаю, што яго пасадзілі і ў турме ён памёр... Вось такі лёс — і ворагу не пажадаеш.
— Але потым усё ж вы выйшлі замуж, жыццё неяк наладзілася?
— Ды і тут як паглядзець. Усё было, здаецца, добра. 7 студзеня 1963 года, менавіта на Каляды, нарадзіўся Мікола. (Можа, гэта яму і дапамагае ў жыцці, можа, таму і ратуе яго Бог ва ўсіх выпадках.) Усё было, як ува ўсіх — сын хадзіў у дзіцячы садок, я яшчэ нарадзіла двойню — дзяўчынак. Але так атрымалася, што мне самой зрабілі складаную аперацыю, дзяўчаткі захварэлі, адна памерла. Засталася Рыта. І дзяцей выхоўваць мне адной давялося.
Вы мяне прабачце, я ад гора (ад таго, што так з сынам здарылася) нават не магу ўсё складна прыпомніць — толькі нейкія эпізоды. Спачатку пайшла працаваць у нас, у Ваўкавыску, на хлебазавод. А там былі тры змены. Міколка кажа: “Мам, ты ідзі, не хвалюйся, я за Рыткай пагляджу”. Я пайду, а потым як убачу, што “хуткая” праехала ці пажарная, дык адпрошваюся і лячу да дому ўначы. Пастаю, пагляджу, што вокны без святла, што ўсё ціха, і назад на працу бягу. Месца не знаходзіла! Як падумаю, што дзеці адны ўначы!.. А яшчэ ж і дом быў без ацяплення, прыбіральня на вуліцы... Хоць і грошай стала меней, але звольнілася я з той працы і потым працавала ў школе, каб дзяцей ноччу адных не пакідаць.
— А чым займаўся сын? Што яму падабалася?
— Ён любіў рабіць колерамузыку. Нейкія дэталькі ўсё збіраў і майстраваў. Аніякіх праблем з ім не было, настаўнікі хвалілі і за розум, і за добрыя паводзіны. І ён, і Рыта заўсёды былі спакойныя, нікуды асабліва не хадзілі. Каб я не хвалявалася, Мікола да ночы ніколі нідзе не затрымліваўся. І ніякіх капрызаў. Толькі аднойчы папрасіў набыць яму ровар. Дык толькі два дні на ім і пакатаўся, бо скралі на вуліцы. А так...
Было як ува ўсіх — вучыўся ў ПТВ у Бераставіцы, потым забралі ў войска. Як адслужыў — застаўся прапаршчыкам. Вось тут і пачалося...
Афганістан. Два гады пад кулямі. Я дзень і ноч плакала. Малілася штодня, і Бог не даў яму загінуць. Коля нават у адпачынак прыязджаў. Я так радавалася, што яму далі пару вольных тыдняў, і толькі потым выпадкова даведалася, што ён паранены быў, таму і дазволілі дамоў з’ездзіць. Але мне ён нічога тады не сказаў.
— Калі ваш сын стаў бізнесменам, то ад сэрца крыху адлягло?
— Спачатку, калі ён пачынаў, былі цяжкасці, але паступова ў яго ўжо і нейкі аўтапарк утварыўся. Людзі былі задаволеныя, што ў горадзе з’явіліся маршруткі, што яны былі танныя. Да Міколы пачалі звяртацца з рознымі просьбамі, і ён нікому не адмаўляў. Прасілі грошай хто на што — на аперацыю, на будаўніцтва храма, у дзіцячы дом, на лячэнне... Але чым вышэй чалавек падымаецца, тым больш яму зайздросцяць.
— Вы думаеце, што з-за нядобразычліўцаў і адбыўся першы арышт?
— Так. Я была ў санаторыі і вярнулася ў той дзень, калі Міколу выклікалі на допыт у Гродна і ўжо там надзелі кайданкі. Толькі на наступны дзень патэлефанавалі і сказалі, што Коля арыштаваны. Для мяне гэта быў шок. Ніхто ж не ведаў нават, за што яго арыштавалі. А ўжо як я гэта перажыла, і сама не ведаю.
Пра ягоную галадоўку даведалася з газет (цяпер і газет тых няма — пазакрывалі ўсе). Далі яму тады тры з паловай гады, а адседзеў два. Выйшаў такі схуднелы, што без жаху немагчыма было на яго глядзець. Але я так радавалася! Думала, што хопіць ужо і на яго, і на маю долю выпрабаванняў. Што цяпер жыццё ўсё-такі наладзіцца. Дык не, зноў пасадзілі. Нават не ведаю, як вытрымліваю ўсё гэта і за што і мне, і яму такі лёс наканаваны.
— Ваўкавыск — невялікі горад. Вас пазнаюць на вуліцах? Можа, баяцца з вамі кантактаваць як з маці “палітычнага”?
— Наадварот, людзі вітаюцца, кажуць словы падтрымкі. Да Міколы ў горадзе вельмі добра ставяцца, бо ён сапраўды шмат каму дапамагаў. Людзі цяпер усё разумеюць, ведаюць, што ён ніякі не крымінальнік, ужо нікому нічога не трэба тлумачыць. Цяпер я толькі малюся, каб Бог не даў яму загінуць. Спадзяюся, што дачакаюся, калі Мікола вернецца дадому.
— Канешне, дачакаецеся. Не можа быць па жыцці толькі адна чорная паласа.
— Я вельмі на гэта спадзяюся. Але ад перажыванняў я спачатку страціла зрок, потым і іншыя хваробы прыбіліся. Цяпер вось цукровы дыябет пачаўся. Набываю, канешне, лекі, хоць у мяне і малая пенсія. Ды яшчэ па 20 працэнтаў з кожнай пенсіі ўтрымліваюць. Калі ў Міколы ўсё забралі на аплату штрафаў, дык прыйшлі да мяне маёмасць апісваць. А што апісваць? Старую шафу, што яшчэ мы з мужам набывалі, калі дзеці былі маленькія?
Але гэта ўсё перажыву — хай і шафу забяруць, і што хочуць. А вось тое, што з сынам адбываецца, як перажыць? Як можна ў наш час так здзекавацца з чалавека? За што?!
Вось зараз быў Новы год, Раство. Людзі вясёлыя, гуляюць, радуюцца, а мой сын у турме. Іду і дарогі не бачу ад слёз... Усё думаю: “Напэўна, нехта хоча, каб я ці Мікола памерлі. Як ён там? Што там адбываецца?” Толькі адно я ведаю дакладна і хачу сказаць усім, хто зараз і Колю цкуе, і такіх, як ён. Помніце, на чужым няшчасці свайго шчасця не пабудуеш. Мой сын — герой! Ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні і ўсё вытрывае. Але кожны ўсё роўна будзе адказваць за тое, што здзейсніў, і не важна, выконваў ён нейкае даручэнне ці сам уласна дадумаўся чалавеку лёс руйнаваць.
P.S. Сёння павінна вырашыцца пытанне аб пераводзе Мікалая Аўтуховіча на больш жорсткі рэжым адбыцця пакарання.
Палітвязня, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №5 за нібыта незаконнае захоўванне, перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, абвінавачваюць у шматлікіх парушэннях правілаў унутранага распарадку. Парушэнні мелі дробны характар, напрыклад, сярод іх — адмова пайсці ў сталовую. Аўтуховіч мусіць харчавацца дыетычнымі прадуктамі, бо на ягоным здароўі адбіліся шматлікія галадоўкі пратэсту.
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне